Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў
Анатоль Сцяпанавіч Аксамі́таў (17 ліпеня 1926, Гомель — 5 лютага 2003) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1984).
Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2003 (76 гадоў) |
Жонка | Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава |
Род дзейнасці | мовазнавец, лексікограф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1984) |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Скончыў БДУ ў 1951 годзе. У 1952—1991 у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць правіць
Распрацоўваў пытанні беларускай і славянскай фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўтарстве), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі беларускага мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я. Коласа» (1993), сааўтар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтар кнігі «3 думай славяніна» (1991, з Л. А. Малаш).
Сям’я правіць
У шлюбе з беларускай фалькларысткай Леанілай Малаш.
Літаратура правіць
- Аксамітаў Анатоль Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі правіць
- Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»