Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін

Анатоль Сцяпанавіч Вялю́гін (27 снежня 1923, в. Машканы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 24 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1969).

Анатоль Вялюгін
Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 снежня 1923(1923-12-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1994(1994-10-24) (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку»

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся ў сям'і фельчара. У 1939—1940 гадах, будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». З верасня 1941 вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце. У 1943 быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. У 1945-46 г. — літсупрацоўнік у газеце «Літаратура і мастацтва»[2]. У 1948 г. скончыў завочна Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у прэсе, у 1946-84 г. з невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя».

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1946 года.

Памёр 24 кастрычніка 1994 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 135/17/22)[3].

Творчасць

правіць

Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў «Салют у Мінску» (1947)[2]. Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938. Лірыка А. Вялюгіна — дасягненне беларускай паэзіі[4]. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, разнастайныя грамадзянскія і інтымныя пачуцці сучасніка[2]: зборнікі «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насцеж» (1960), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і балады» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песня зялёнага дуба» (1989), «3 белага камення — сіняе пламенне» (1993), патрыятычныя матывы («Прызнанне ў любові»), пантэістычнае стаўленне да прыроды («Спелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963).

Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967).

Драматургія

правіць

Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакументальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С. Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.

Пераклады

правіць

У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі: М. Лермантаў «Каўказскі палоннік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс  (руск.) «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько  (руск.) «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус  (укр.) «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеды «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага, М. Ціханава, Л. Украінкі, М. Рыльскага, А. Малышкі  (руск.) і інш[2]. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Узнагароды і прэміі

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі»[2], Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнарый «Генерал Пушча».

Зноскі

  1. Велюгин Анатолий Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б в г д Велюгин Анатолий Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  3. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 28 ліпеня 2024.
  4. М. Скобла (БелЭн. Т. 4. 1997)

Бібліяграфія

правіць
  • Выбраныя творы. Т. 1- 2. Мн., 1973
  • Выбраныя творы. Т. 1- 2. Мн., 1984
  • Заклён на скрутны вір. Мн., 1984

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць