Анатоль Сяргеевіч Карамышаў

Анатоль Сяргеевіч Карамышаў (27 мая 1932, в. Панфілава, Крапівінскі раён, Кемераўская вобласць — 20 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1977). Заслужаны будаўнік БССР (1972).

Анатоль Сяргеевіч Карамышаў
Дата нараджэння 27 мая 1932(1932-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2021(2021-11-20) (89 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1977)
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1956 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новакузнецку, Сібірскім прамбудпраекце, з 1961 года — дырэктар Гомельграмадзянпраекта. Член КПСС з 1964 года. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (прафесар кафедры «Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў»).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Гомелі. Памёр 20 лістапада 2021 года[1].

Дзейнасць правіць

Аўтар тэхніка-эканамічных асноў асваення поймавых тэрыторый для жыллёвага будаўніцтва, укаранення кантэйнернай пнеўматранспартнай сістэмы транспартавання інертных будаўнічых матэрыялаў, удзельнічаў у распрацоўцы генплана Гомеля (1974, у аўтарскім калектыве). Аўтар навуковых прац, у т.л. манаграфіі «Будаўніцтва на пойменна-намыўных асновах» (1980, Мінск).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971). Прэмія Савета Міністраў БССР (1984).

Зноскі

  1. Вчера ушел из жизни архитектор, определивший развитие Гомеля. Гомельскі флагшток. Facebook.com (21 лістапада 2021).

Літаратура правіць

  • Карамышев Анатолий Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Карамышев Анатолий Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 66—67.
  • Карамышев Анатолий Сергеевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 28.