Анатоль Сяргеевіч Леанцюк

вучоны ў галіне гісталогіі

Анатоль Сяргеевіч Леанцю́к[2] (5 красавіка 1932 — 2010) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997).

Анатоль Сяргеевіч Леанцюк
Дата нараджэння 5 красавіка 1932(1932-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2010
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, анатам, гістолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера гісталогія і анатомія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Давыд Майсеевіч Голуб
Вядомыя вучні Барыс Аляксандравіч Слука
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў медаль «Ветэран працы»
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Марынаўка (зараз у Мікалаеўскай вобласці Украіны). Скончыў сярэднюю школу, у 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Быў залічаны ў аспірантуру пры кафедры нармальнай анатоміі пад кіраўніцтвам Д. М. Голуба, якую скончыў у 1958 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие, строение и связи межреберных нервов у человека»[3]. З 1958 года асістэнт, дацэнт, у 1971—1997 гг. загадчык кафедры гісталогіі. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности морфогенеза грудной клетки и ее иннервация у человека и животных»[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

А. С. Леанцюку належаць навуковыя працы эмбрыянальным марфагенезе органаў, нервовай і эндакрыннай сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперыментальнай марфалогіі і транспланталогіі. З’яўляецца аўтарам больш за 850 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Аўтар больш за 40 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[3]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Основы возрастной гистологии», «Информационный анализ в морфологических исследованиях», «Гистология в вопросах и ответах»[3]. Пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка распрацавана тыповая праграма па гісталогіі для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у міжнародных і нацыянальных кангрэсах марфолагаў Расіі, Літвы, Чэхіі, Украіны, Эстоніі[3].

Сярод апублікаваных прац:

  • Информационный анализ в морфологических исследованиях. — Мн., 1981. (разам з Л. А. Леанцюк і А. І. Сыкала),
  • Возрастная гистология. Ч. 1—5. — Мн., 1996. (у сааўтарстве).

Грамадская дзейнасць

правіць
  • Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
  • Член Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый
  • Навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі
  • Старшыня Праўлення Мінскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
  • Член Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
  • Віцэ-прэзідэнт Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
  • Намеснік старшыні рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па медыка-біялагічным дысцыплінам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  • Старшыня наменклатурнага камітэта па марфалогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  • Член праблемна-экспертнай камісіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Марфалогія чалавека і жывёл»

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Леанцю́к Анатоль Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 171. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Памяти Анатолия Сергеевича Леонтюка : [некролог] // Здравоохранение. — Минск, 2010. — № 11. — С. 80.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.

Спасылкі

правіць