Анатоль Тадэвушавіч Шчастны

(Пасля перасылкі з Анатоль Тадэвушавіч Шчасны)

Анатоль Тадэвушавіч Шчастны (нар. 1 сакавіка 1961, Клецк Мінскай вобласці) — беларускі медык. Доктар медыцынскіх навук, дацэнт. Рэктар установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» (з 2015 года).

Анатоль Тадэвушавіч Шчастны
Нараджэнне
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія

правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працаваў урачом-інтэрнам Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы, клінічным ардынатарам кафедры агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, асістэнтам кафедры хірургіі, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўным хірургам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесарам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў[1].

Зноскі