Анатоль Віктаравіч Трафімчык
Анатоль Віктаравіч Трафімчык (14 лютага 1976 в. Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён) — беларускі гісторык, літаратар, публіцыст, літаратурны крытык. Спецыяліст па праблеме адлюстравання вобраза Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры. Кандыдат гістарычных навук (2004), кандыдат філалагічных навук (2014)[1].
Анатоль Віктаравіч Трафімчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьУ 1993 годзе закончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1998 годзе па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998—2001 гг. У 2003 годзе скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму «Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939—1941 гг.», атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).
З верасня 2004 да снежня 2007 года працаваў на пасадах дацэнта і старэйшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. У 2008 годзе скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. У ліпіне 2009 года атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага ўніверсітэта. Ад верасня 2009 года працаваў на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
У 2011 годзе працаваў метадыст аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА «Інстытут культуры Беларусі». У тым жа годзе стыпендыят Універсітэта Лазарскага ў Варшаве. У студзені — жніўні 2012 года — старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Ад верасня 2012 года — навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра гуманітарных даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў НАН Беларусі на тэму «Беларуская дзіцячая драматургія».
Творчасць
правіцьЗаймаецца пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны XX ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы XX ст. Мае каля 150 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі. Аўтар трох паэтычных зборнікаў «Пасведчанне аб нараджэнні» (Мінск, 1999), «Ноты цноты» (Брэст, 2003), «Лірыка Лірыка» (Баранавічы, 2007) і навуковых кніг па гісторыі «Пра нашу і вашу гісторыю» (Баранавічы, 2011), «Якуб Колас — вядомы і невядомы» (2012), «Беларуская дзіцячая драматургія» (2012), «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» (2013), «Наш Касцюшка слаўны!» (2017).
Узнагароды
правіць- Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча ад ПЭН-цэнтра ў 2014 годзе за кнігу «1939 год і Беларусь: забытая вайна»
Зноскі
Літаратура
правіць- ТРАФІМЧЫК Анатоль Віктаравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
правіць- Кнігі Трафімчыка на kamunikat.org
- творы Трафімчыка на Беларускай палічцы