Анатоль Уладзіміравіч Паўловіч
Анатоль Уладзіміравіч Паўловіч (нар. 20 ліпеня 1953, в. Зароўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.
Анатоль Уладзіміравіч Паўловіч | |
---|---|
Нараджэнне |
20 ліпеня 1953 (71 год) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам Адзінаццатага дзяржаўнага падшыпнікавага завода (ДПЗ-11) у горадзе Мінску. Працаваў намеснікам начальніка цэха, намеснікам начальніка аддзела, сакратаром парткама ДПЗ-11, намеснікам начальніка аддзела арэнднага прадпрыемства «Мінскі падшыпнікавы завод», галоўным тэхнолагам — начальнікам аддзела галоўнага тэхнолага адкрытага акцыянернага таварыства, намеснікам тэхнічнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ ПАВЛОВИЧ АНАТОЛИЙ ВЛАДИМИРОВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.