Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын

вучоны ў галіне заалогіі, арніталогіі, паразіталогіі, аховы прыроды і паляўнічай гаспадаркі.

Анатоль Уладзіміравіч Фядзю́шын (11 мая 1891, Слуцк — 10 сакавіка 1972, Омск[1]) — вучоны ў галіне заалогіі, арніталогіі, паразіталогіі, аховы прыроды і паляўнічай гаспадаркі. Доктар біялагічных навук (1938), прафесар (1927). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР[1].

Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын
Анатоль Фядзюшын. 1920-я. Фота з калекцыі Музея гісторыі НАН Беларусі
Анатоль Фядзюшын. 1920-я. Фота з калекцыі Музея гісторыі НАН Беларусі
Дата нараджэння 11 мая 1891(1891-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1972(1972-03-10) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера арніталогія, паразіталогія, ахова прыроды
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Заалагічная экспедыцыя Інбелкульта ў Палессе. 1926. Анатоль Фядзюшын другі злева

Нарадзіўся ў горадзе Слуцк (сучасны раённы цэнтр у Мінскай вобласці Беларусі). У 1909 годзе скончыў Слуцкую гімназію, у 1913 — фізіка-матэматычнае аддзяленне Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам у Пінскім рэальным вучылішчы. У 1916 годзе быў у эвакуацыі, потым служыў у арміі[2]. У 1920 годзе працаваў на педагагічных курсах і інструктарам у школе[2]. У 1921—1933 гг. А. У. Фядзюшын у Беларускім дзяржаўным універсітэце — выкладчык, прафесар. Адначасова ў 1922—1928 гг. кіраваў сектарам заалогіі і заалагічным музеем Інбелкульта, у 1924—1932 гг. чытаў лекцыі ў Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі.

З 1933 г. У. А. Фядзюшын у Омску. Працаваў на пасадзе загадчыка кафедры заалогіі і дарвінізму ў Омскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1948—1950 гг. абіраўся сапраўдным членам Усесаюзнага геаграфічнага таварыства і Усесаюзнага таварыства гельмінтолагаў пры Акадэміі навук СССР, з 1960 года — член камісіі па ахове прыроды пры Сібірскім аддзяленні Акадэміі навук СССР[1].

Памёр У. А. Фядзюшын 10 сакавіка 1972 г. у Омску[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковую дзейнасць У. А. Фядзюшын пачаў у час вучобы ў Маскоўскім універсітэце. Займаўся вывучэннем птушак Беларусі. У 1912 годзе ў «Арніталагічным весніку» быў надрукаваны яго артыкул «О некоторых птицах Минской губернии»[1]. У 1921—1929 гг. праводзіў заалагічныя экспедыцыі на тэрыторыі БССР, займаўся вывучэннем ландшафтна-фаўністычных комплексаў асноўных птушак і звяроў. Па даручэнню Дзяржплана БССР займаўся высвятленнем запасу і распаўсюджання паляўніча-прамысловых жывёл. Па ініцыятыве вучонага быў распрацаваны праект Бярэзінскага паляўнічага запаведніка. Прадстаўляў БССР на I Усерасійскім (у 1929 годзе) I Усесаюзным (у 1933 годзе) з’ездах па ахове прыроды. На працягу шэрага гадоў У. А. Фядзюшын быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах аховы прыроды пры Савеце Народных камісараў БССР, членам рэдакцыйнай калегіі часопіса з «Паляўнічы Беларусі», супрацоўнічаў з краязнаўчым часопісам «Наш край»[1].

У час працы ў Омску А. У. Фядзюшын зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне Барабінскіх азёр у якасці кармавой базы птушкагадоўлі, распрацаваў метад барацьбы з Омскай гемарагічнай ліхаманкай і трансмісійнымі захворваннямі[1].

У сваіх экспедыцыях У. А. Фядзюшын займаўся таксама вывучэннем грызуноў, птушак, земнаводных, насякомых і іншых жывёл, збіраў калекцыйныя матэрыялы, якія перадаваў Заалагічным музеям Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Інбелкульта[1].

Вучонаму належаць больш за 200 апублікаваных навуковых і навукова-папулярных прац[1]. Сярод іх:

  • Динамика и географическое распространение охотничьей фауны БССР. — Мн., 1928.;
  • Речной бобр, его история, жизнь и опыты по размножению. — М., 1935.;
  • Птицы Белоруссии. Мн., 1967. (у сааўт.).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод і Ганаровых грамат.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць