Анатоль Фёдаравіч Кавалёў

Анатоль Фёдаравіч Кавалёў (10 мая 1926, вёска Даўгаполле, Гарадоцкі раён — 20 студзеня 2015, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992).

Анатоль Фёдаравіч Кавалёў

Дата нараджэння 10 мая 1926(1926-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2015(2015-01-20) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, мастак, дызайнер
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце. У 19651976 гадах загадваў кафедрай дэкаратыўнага мастацтва, у 19771980 гг. — кафедрай малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследаваў тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучаў з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў.

Напісаў 3 кнігі (2 у сааўтарстве) і каля 60 артыкулаў па пытаннях выяўленчага мастацтва, дызайну і эстэтычнага выхавання. У 1977 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт, а ў 1992 годзе — званне прафесар.

Акрамя метадычнай і навуковай работы, А. Ф. Кавалёў шмат часу аддаваў творчасці. Творы мастака экспанаваліся на міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў Эрмітажы, Ульянаўскім мастацкім музеі, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і інш.

Мастак працаваў у розных жанрах, аднак любімым жанрам лічыў пейзаж.

Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць