Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч

фальклаоыст

Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч (25 лістапада 1951, в. Любань, Вілейскі раён — 2023) — беларускі фалькларыст, этнограф, публіцыст. Кандыдат філалагічных навук.

Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч
Дата нараджэння 25 лістапада 1951(1951-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 2023
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыст, этнограф, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Любань Вілейскага раёна ў 1951 годзе. Завяршыўшы навучанне ў Любанскай сярэдняй школе, паступіў у 1970 годзе ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які закончыў у 1975.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Докшыцкім раёне, пазней старшым навуковым супрацоўнікам у музеі рамёстваў і народных промыслаў у Заслаўі. У 1979 годзе Анатоль Літвіновіч запрошаны працаваць у аддзел (музей) старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1988 года працаваў у лабараторыі беларускага фальклору БДУ спачатку навуковым, пазней старшым навуковым супрацоўнікам. У пачатку 2000-х гадоў працаваў у Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка на кафедры тэорыі і гісторыі культуры. Затым уладкаваўся на працу дацэнтам на кафедру рэжысуры абрадаў і свят Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У 2021 годзе яго затрымалі і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за налепленыя на акно бела-чырвона-белыя сэрцайкі; пакуль адбываў арышт, нехта выбіў шыбу ў кватэры, дзе жыла сям’я.

Памёр у 2023 годзе.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Тэма дысертацыі: «Пытанні беларускай фалькларыстыкі ў польскім перыядычным друку другой паловы XIX — пачатку ХХ ст.»

Анатоль Літвіновіч даследаваў рэгіянальныя асаблівасці беларускай традыцыйнай культуры (асабліва ўвагу звяртаў на Палессе), фальклору Чарнобыльскага рэгіёна, пытанняў гісторыі беларускай фалькларыстыкі, беларуска-польскіх, беларуска-літоўскіх, беларуска-рускіх, беларуска-нямецкіх узаемасувязей у галіне традыцыйнай народнай культуры.

Літаратура правіць

  • Беларускі фальклор: энцыклапедыя, у 2 т. — Т. 2. — Мінск, 2006. — С. 40.