Анатоль Кірылавіч Цітоў

(Пасля перасылкі з Анатоль Цітоў)

Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Германія[3] — 5 студзеня 2021, Мінск) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст.

Анатоль Кірылавіч Цітоў
Дата нараджэння 27 лістапада 1947(1947-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 2021(2021-01-05)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці геральдыст
Навуковая сфера геральдыка і сфрагістыка
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). З 1975 навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у Мінску. З 1983 выкладаў у Мінскім інстытуце культуры і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1994 старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навуковага-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы.

Член геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы член Усерасійскага геральдычнага таварыства.

На пачатку 1990-х уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета Беларусі, якая распрацавала эталоны выкарыстання бела-чырвона-белага сцяга.

Памёр 5 студзеня 2021 года, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

ПрацыПравіць

Аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.

  • Гербы беларускііх гарадоў. Мінск, 1983;
  • Гарадская геральдыка Беларусі. Мінск, 1989;
  • Наш сімвал — Пагоня. Мінск, 1993;
  • Пячаткі старажытнай Беларусі. Мінск, 1993;
  • Вольныя беларускія месты. Мінск, 1996;
  • Метадычныя парады па апісанню помнікаў сфрагістыкі для архіваў і музеяў. Мінск, 1997;
  • Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Мінск, 1998;
  • Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Мінск, 1999;
  • Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Мінск, 2002;
  • Геральдыка Беларусі. Мінск, 2010.
  • Краіна майстроў (рамесныя цэхі Беларусі: 16 — канец 18 ст.) Мінск, 2013;
  • Гербоўнік беларускіх гарадоў (16 — пачатак 20 ст.) Мінск, 2015;
  • Шляхамі Францыска Скарыны. Мінск, 2016;
  • Зэгармістры Беларусі. Мінск, 2017;

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/31037551.html
  2. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  3. ЭнцВКЛ, 2005

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць