Анатоль Сыс

(Пасля перасылкі з Анатоль Ціханавіч Сыс)

Анато́ль Ці́ханавіч Сыс (26 кастрычніка 1959, Гарошкаў, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт.

Анатоль Сыс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1959(1959-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 2005(2005-05-04) (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 1980-я2005
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А. Бяляцкім, С. Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя А. Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мінску[1].

Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.

Бібліяграфія правіць

  • Сыс, А. Агмень. — 1988.
  • Сыс, А. Пан Лес. — Мінск: Мастацкая літаратура,1989. — 111с. ББК 84 Бел7 ISBN 5-340-00416-3.
  • Сыс, А. Сыс. — 2002.
  • Сыс, А. Лён. / укл., прадм. М.Скобла. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 436с. ББЛ 84 (4 Беи)ISBN 985-6824-35-4
  • Сыс, А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі. — Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
  • Сыс, А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 ISBN 978-985-7021-97-0.

Ацэнкі правіць

У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалі і прыцягваюць да паэзіі Анатоля Сыса мудрасць і, да наіўнасці, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлівае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасці, імпульсіўнасць і безабаронная, амаль дзіцячая, даверлівасць у адносінах да чытача»[2].

Крыніцы правіць

  1. Сяржук Вітушка
  2. В. Якімовіч. «Я такі, які ёсць…» // Верасень: Літаратурна-мастацкі часопіс. № 23. 2020

Літаратура правіць

Спасылкі правіць