Анатоль Андрэевіч Шабалін

беларускі архітэктар
(Пасля перасылкі з Анатоль Шабалін)

Анатоль Андрэевіч Шабалін (нар. 6 студзеня 1946, Мінск) — беларускі архітэктар, шашачны кампазітар.

Анатоль Андрэевіч Шабалін
Дата нараджэння 6 студзеня 1946(1946-01-06) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 6 студзеня 1946 годзе ў Мінску. Брат Аляксандра Шабаліна. Дзіцячыя гады да школы правёў у Смаргоні, а да 7-га класа жыў з бацькамі ў Маладзечне[1].

Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1], у 1970 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у інстытутах «Мінскграмадзянпраект», «Мінскпраект». З 1982 — галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск[3].

Творчасць правіць

 
Палац Рэспублікі
 
Спаса-Праабражэнская царква ў Смаргоні
 
будынак аддзела запісу актаў грамадзянскага стану ў Смаргоні

Асноўныя (усё ў суаўтарстве): будынак навучальна-трэніровачнага атрада Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ў Мінску (1974), дзіцячы санаторый на возеры Нарач (1976), спальныя карпусы піянерлагераў у раёне Ракава (1977), гасцініца на 200 месцаў у Маладзечне (1981)[3], Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (1983-97), будынак Мінскэнерга (1994), жылы комплекс Расійскага пасольства (2005), , рэстаўрацыя і рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (2004—2009), культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» (2006-09) у Мінску; будынак аддзела запісу актаў грамадзянскага стану (1996), Спаса-Праабражэнская царква ў Смаргоні (1998)[2].

Спартыўная кар’ера правіць

Быў чэмпіёнам Беларусі па шашках сярод піянераў, пасля сярод юнакоў, затым захапіўся складаннем шашачных кампазіцый. Першая пазіцыя апублікавана ў 1955 годзе ў газеце «Зорка». Разам з братам Аляксандрам займаліся складаннем ва ўсіх жанрах кампазіцыі, гэтыя пазіцыі займалі прызавыя месцы ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Пасля перайшоў да складання толькі ў жанры задач, пасля толькі да задач-100. З’яўляецца 10-і разовым чэмпіён Беларусі ў гэтым жанры.

Прэміі правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» (2012)[4].

2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект Беларускага тэатра імя Я. Купалы ў Мінску (1975, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за добраўпарадкаванне Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (1988)[3].

Зноскі

  1. а б История одного снимка: как парень со страниц «Знаменки» стал знаменитым архитектором
  2. а б Шабалин Анатолий Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б в Шабалин Анатолий Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Лауреатами Государственной премии Республики Беларусь 2012 года стали 16 человек

Літаратура правіць

  • Шабалин Анатолий Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Шабалин Анатолий Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)