Анатоль Даміянавіч Шыбнёў

(Пасля перасылкі з Анатоль Шыбнёў)

Анатоль Даміянавіч (Дзям’янавіч) Шыбнёў (11 (24) снежня 1907, Пецярбург — 19 сакавіка 1990, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). Сын мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Яўгена Шыбнёва[1].

Анатоль Даміянавіч Шыбнёў
Дата нараджэння 11 (24) снежня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1990(1990-03-19) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Даміян Васілевіч Шыбнёў
Дзеці Яўген Шыбнёў
Род дзейнасці мастак
Жанр тэматычная карціна[d], пейзаж і партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Ісак Бродскі і Уладзімір Аляксандравіч Сяроў
Уплыў на Яўген Шыбнёў
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

З 1929 па 1934 г. вучыўся ў Адэскім мастацкім інстытуце.

У 1940 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Настаўнікамі яго былі Ісак Бродскі, Уладзімір Сяроў, Васіль Мяшкоў[ru], Аляксандр Любімаў[ru]. Па заканчэнні быў накіраваны на працу ў Брэст.

У 1941 годзе знаходзіўся ў нямецкім палоне.

З 1944 года стала жыў і працаваў у Мінску.

У 1945 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1936 года.

Творчасць правіць

Працаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць