Анатоль Васілевіч Эфрас
Анатоль Васілевіч Эфрас (сапраўднае імя — Натан Ісаевіч Эфрас; 1925, Харкаў — 13 студзеня 1987, Масква) — савецкі рэжысёр тэатра і кіно, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).
Анатоль Васілевіч Эфрас | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1925 ці 3 ліпеня 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1987[2] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Natalya Krymova[d] |
Дзеці | Dmitry Krymov[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр |
Гады актыўнасці | з 1951 |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0250620 |
Біяграфія
правіцьУ 1943 годзе паступіў у акцёрскую студыю Ю. А. Завадскага пры Тэатры імя Массавета, які знаходзіўся ў той час у эвакуацыі; ў 1944 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт ГІТІСа, які скончыў ў 1950 годзе (майстэрня М. В. Пятрова і М. В. Кнебель). У 1951—1953 гадах Анатоль Эфрас набіраўся вопыту ў Разанскім драматычным тэатры. У 1954 годзе ён быў накіраваны ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка ў Цэнтральны дзіцячы тэатр, дзе сустрэўся са сваім інстытуцкім педагогам — звольненай з МХАТа Марыяй Кнебель, у 1963 годзе Эфрасу прапанавалі ўзначаліць Маскоўскі тэатр імя Ленінскага камсамола.
Акрамя тэатра, Анатоль Эфрас шмат працаваў на тэлебачанні, паставіў шэраг спектакляў, зняў некалькі тэлевізійных і нетэлевізійных фільмаў, у тым ліку «У чацвер і больш ніколі», які ўвайшоў у лік лепшых стужак савецкага інтэлектуальнага кіно. Самыя вядомыя тэлевізійныя спектаклі Эфраса — «Усяго некалькі слоў у гонар спадара дэ Мальера», з Юрыем Любімавым у ролі Мальера, і «Старонкі часопіса Пячорына» з Алегам Далем у галоўнай ролі.
Зноскі
- ↑ Э́ФРОС // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 1 снежня 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).