Анатоль Яфімавіч Углоўскі

удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза

Анатоль Яфімавіч Углоўскі (руск.: Анатолий Ефимович Угловский, 24 ліпеня 1923 — 20 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (04.06.1944).

Анатоль Яфімавіч Углоўскі
Дата нараджэння 24 ліпеня 1923(1923-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1943(1943-12-20) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне чырвонаармеец
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна

Біяграфія правіць

А. Я. Улоўскі нарадзіўся ў вёсцы Лужавіца (Вялікаусцюжскі раён Валагодскай вобласці). У 1942 годзе скончыў рамеснае вучылішча ў горадзе Вялікі Усцюг. Працаваў у горадзе Кашын Калінінскай вобласці. У 1942 годзе прызваны ў войска. Ваяваў на Волхаўскім і Калінінскім франтах. Удзельнічаў у абароне Ленінграда і ў баях за горад Вялікія Лукі.

Бранябойшчык 429-га знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна (306-я стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) чырвонаармеец А. Я. Углоўскі вызначыўся пры вызваленні Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У ноч на 20 снежня 1943 года, адбіваючы танкавую контратаку праціўніка, кінуўся з гранатай пад варожы танк і падарваў яго.

А. Я. Углоўскі пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Вымна Віцебскага раёна.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.