Анатоль Уладзіміравіч Драздоў
Анатоль Уладзіміравіч Драздоў (нар. 5 кастрычніка 1976, в. Сенькаў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Анатоль Уладзіміравіч Драздоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1976 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працаваў вядучым інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку ўнітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас „Падзевічы“» Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Быў галоўным інжынерам, дырэктарам унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас „Падзевічы“», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Падзевічы».
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Друць» Бялыніцкага раёна.
Выбіраўся дэпутатам Бялыніцкага раённага і Запольскага сельскага Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Зноскі
- ↑ Драздоў Анатолій Уладзіміравіч Архівавана 18 жніўня 2020.