Анатомія раслін
Раздзел батанікі
Анатомія раслін |
Аб'екты даследавання |
Раздзелы батанікі |
Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка… |
Знакамітыя батанікі |
Тэафраст |
Гісторыя |
Гісторыя батанікі |
Анатомія раслін — раздзел батанікі, які вывучае ўнутраную будову органаў і тканак раслін.
ГісторыяПравіць
Узнікненне і развіццё анатоміі раслін звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьянскага біёлага М. Мальпігі і англійскага батаніка Н. Гру (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб’ектаў; 2-я палова 17 стагоддзя), стварэннем клетачнай тэорыі (нямецкі біёлаг Т. Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2-я палова 19 ст. — пач. 20 ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу.
Значную ролю ў развіцці анатоміі раслін адыгралі працы рускіх батанікаў І. В. Баранецкага, С. П. Костычава, В. Р. Заленскага , У. Ф. Раздорскага, В. Р. Аляксандрава, В. М. Радкевіч, А. А. Яцэнка-Хмялеўскага, В. К. Васілеўскай , М. Ф. Данілавай і інш.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).