Ана Брнабіч (сербск.: Ana Brnabić, Ана Брнабић; нар. 28 верасня 1975, Бялград, СФРЮ) — сербскі палітык, прэм’ер-міністр Сербіі з 29 чэрвеня 2017 года[4]. Першая ў гісторыі жанчына на чале ўрада Сербіі, а таксама першая адкрытая прэм’ер-лесбіянка на Балканах.

Ана Брнабіч
сербск.: Ана Брнабић
Ана Брнабіч
Прэм’ер-міністр Сербіі
з 29 чэрвеня 2017 года
Прэзідэнт Аляксандр Вучыч
Папярэднік Івіца Дачыч (в. а.)
Аляксандр Вучыч
Міністр лакальнага і дзяржаўнага самакіравання
11 жніўня 2016 года — 29 чэрвеня 2017 года
Папярэднік Коры Удовічкі
Пераемнік Бранка Ружыч
 
Партыя Сербская прагрэсіўная партыя
Адукацыя
Навуковая ступень laurea[d]
Дзейнасць палітык, эканаміст
Нараджэнне 28 верасня 1975(1975-09-28)[2][3] (44 гады)
Муж Міліца Джурыч

БіяграфіяПравіць

20 чэрвеня 2017 года Народная скупшчына — парламент Сербіі зацвердзіла Ану Брнабіч на пасадзе прэмʼер-міністра. За прапанаваную прэзідэнтам Аляксандрам Вучычам кандыдатуру прагаласавала 157 дэпутатаў, супраць — 55[5].

Асабістае жыццёПравіць

Ана адкрытая лесбіянка. 20 лютага 2019 года ў яе партнёркі Міліцы Джурыч нарадзілася дзіця[6]. Сербія, аднак, па-ранейшаму не прызнае аднаполыя шлюбы.

Зноскі

СпасылкіПравіць