Анварбек Закіравіч Латыпаў
Анварбек Закіравіч Латыпаў (28 жніўня 1927, Петрапаўлаўск, РСФСР - 19 лістапада 2010) — беларускі біёлаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1975), прафесар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расіі, член савета спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995).
Анварбек Закіравіч Латыпаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2010 (83 гады) |
Род дзейнасці | біёлаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951). З 1955 працуе ў БСГА (1955–2010, агранамічны факультэт, асістэнт, дацэнт кафедры селекцыі і насенняводства, прафесар кафедры генетыкі і насенняводства, у 1967–2000 – загадчык кафедры генетыкі, 1957–1961 – дэкан факультэта завочнага навучання, 1962–1967 – прарэктар па навуковай рабоце, 1977–1983 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Аўтар звыш 160 навуковых прац па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.
Сям'я
правіцьУнук Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў стаў ахвярай палітычнага пераследу ў 2020-х гг.
Асноўныя публікацыі
правіць- Основы цитологии и цитологические методы: Учеб.пособие. — Горки,1969.
- Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. — Горкі, 1971.
- Биологические и технологические основы выращивания растений. — Варшава:Наука,1990.
Зноскі
Літаратура
правіць- Латыпаў Анварбек Закіравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9. — Мн.,1999. — С.156.