А́нгела Ста́хава, дзявочая фамілія — Мерчынк (в.-луж.: Angela Stachowa, 16 жніўня 1948, Прага, Чэхаславакія — 29 сакавіка 2022) — нямецкая пісьменніца, дэпутат германскага Бундэстага. Пісала на верхнялужыцкай і нямецкай мовах.

Ангела Стахава
в.-луж.: Angela Stachowa
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні в.-луж.: Angela Měrćinkec
Дата нараджэння 16 жніўня 1948(1948-08-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 2022(2022-03-29)[3] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Юрый Мерчынк
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, палітык
Мова твораў верхнялужыцкая
Грамадская дзейнасць
Партыя

Біяграфія правіць

Нарадзілася 16 жніўня 1948 года ў Праге ў сям’і верхнялужыцкага пісьменніка, журналіста і грамадскага дзеяча Юрыя Мерчынка.

У 1967 годзе атрымала бакалаўрыят, пасля чаго паступіла ў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыла ў 1972 годзе па спецыяльнасці «Інжынер электратэхнікі і электронікі». З 1973 па 1976 гады працавала малодшым навуковым супрацоўнікам ў адміністратыўным аддзеле Лейпцыгскага ўнівесітэта імя Карла Маркса. З 1976 года займалася вольнай літататурнай дзейнасцю, была пазаштатным публіцыстам ў розных сербалужыцкіх і нямецкіх перыядычных выданнях. З 1972 па 1989 гады была членам САПГ. Абіралася дэпутатам ландстага Саксоніі. З 20 снежня 1990 па 10 лістапада 1994 была абраная ў якасці незалежнага дэпутата па спісу Партыі дэмакратычнага сацыялізма ад зямлі Саксонія. Пасля аб’яднання Германіі пераехала ў Берлін. У апошнія гады жыла ў Лейпцыгу.

Памерла 29 сакавіка 2022 года.

Літаратурная дзейнасць правіць

У 1974 годзе апублікавала сваю першую аповесць на верхнялужыцкай мове. За свае літаратурныя творы была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна», літаратурнай прэміяй горада Лейпцыг і залатым медалём імя Іагана Готфрыда Гердэра.

Творы
  • Stunde zwischen Hund & Katz, зборнік апавяданняў, Halle 1975
  • Geschichten für Majka, зборнік апавяданняў, Halle 1978
  • Annalinde und das Feuermännchen, Domowina, Budyšin 1981
  • Kleine Verführung, Mitteldeutscher Verlag, Halle 1982 ISBN 3-354-00402-9
  • Acht Tage Abschied. Postreiter, Halle 1987
  • Słónčna róža Marhata, Ludowe Nakł. Domowina, Budyšin 1996
  • Lilow a knjez Handrik, Ludowe Nakł. Domowina, Budyšin 1997
  • Jank ze žołtym kłobukom, Ludowe Nakł. Domowina, Budyšin 2000
  • Vineta, Ludowe Nakładnistwo Domowina, Budyšin 2002

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. а б https://www.serbske-nowiny.de/index.php/hsb/z-luzicy/lokalka/krotkopowesce/item/64331-kr-tkopow-s-e-04-04-22

Літаратура правіць

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 7-8, 162, 174, 190—191, 194, ISBN 5-7576-0063-2

Спасылкі правіць