Ангеліна Восіпаўна Сцяпанава

актрыса тэатра і кіно, педагог

Ангеліна Восіпаўна Сцяпа́нава[6] (руск.: Ангелина Иосифовна (Осиповна[7]) Степанова; 23 лістапада 1905[8] — 17 мая 2000) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, педагог. Народная артыстка СССР (1960), Герой Сацыялістычнай Працы (1975).

Ангеліна Восіпаўна Сцяпанава
руск.: Ангелина Иосифовна (Осиповна) Степанова
Дата нараджэння 23 лістапада (6 снежня) 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 2000(2000-05-17)[1] (94 гады) ці 18 мая 2000(2000-05-18)[2] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Аляксандр Аляксандравіч Фадзееў[3][4] і Мікалай Міхайлавіч Гарчакоў[d][5]
Адукацыя
Прафесія актрыса
Гады актыўнасці з 1924
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія
IMDb ID 0826786

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Нікалаеўску-на-Амуры. У 1924 годзе[9] скончыла школу (сучасны Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна) пры 3-й студыі Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра (МХАТ). З 1924 года актрыса ў трупе тэатра, выкладала ў яго школе-студыі. Член КПСС з 1952 года.

Жыла ў Маскве. Памерла 17 мая 2000 года. Пахавана на Новадзявочых могілках.

Творчасць

правіць

Творчасць Ангеліны Восіпаўны Сцяпанавай вызначалася вытанчанасцю псіхалагічнага аналізу вобраза ў спалучэнні з гратэскавай вастрынёй. Выконвала ролі ў тэатры, на тэлебачанні і радыё, здымалася ў кіно, прымала ўдзел у тэлевізійных перадачах. Сярод роляў: Зінаіда («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. М. Дастаеўскага), Ірына, Аркадзіна («Тры сястры», «Чайка» А. П. Чэхава), Соф’я («Гора ад розуму» А. С. Грыбаендава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж. Кілці), Каханка («Усё скончана» Э. Олбі), Ліка («Маскоўскі хор» Л. Пятрушэўскай) і інш. Знялася ў мастацкіх фільмах «Вайна і мір», «Дванаццаць дзён без вайны», «Прызнанне ў каханні», «Лёс барабаншчыка», «Яны змагаліся за Радзіму» і інш.

Памяць

правіць

На доме № 7 па Малому Васільеўскаму завулку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

правіць
  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 лістапада 2019.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 317. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  4. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  5. https://kulturologia.ru/blogs/160220/45501/ Праверана 3 лістапада 2023.
  6. БелЭн 2002.
  7. ВСЭ 1969—1978.
  8. У Тэатральнай энцыклапедыі дата нараджэння 14.VII.1905
  9. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура

правіць
  • Сцяпа́нава Ангеліна Восіпаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 317. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Степа́нова, Ангелина Осиповна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1090—1091. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)
  • Степа́нова, Ангелина Осиповна (Иосифовна) // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 408. — 637 с. — 100 000 экз.
  • Степа́нова // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі

правіць