Англійскі сад (Мюнхен)

(Пасля перасылкі з Англійскі сад, Мюнхен)

Англійскі сад (ням.: Englischer Garten, таксама Англійскі парк) у Мюнхене — адзін з найбуйнейшых гарадскіх паркаў у свеце, яго агульная плошча — 4,17 км², а працягласць — прыблізна 5,5 кіламетраў ад цэнтра Мюнхена да яго паўночнай ускраіны. Парк быў створаны ў 1792 годзе садовым архітэктарам Фрыдрыхам Людвігам Шкелем і атрымаў сваю назву ў гонар ужытага пры яго праектаванні архітэктурнага стылю англійскага ландшафтнага парку, які, у супрацьлегласць пампезнаму і сіметрычнаму французскаму парку, імкнецца да максімальнай натуральнасці кампазіцыі, аддаючы перавагу пейзажнаму стылю перад рэгулярным. Парк з'яўляецца адным з першых народных паркаў (гэта значыць даступных для ўсіх) у сучаснай Еўропе.

Англійскі сад
ням. Englischer Garten
Вадаспад у Англійскім парку ў Мюнхене
Вадаспад у Англійскім парку ў Мюнхене
Асноўная інфармацыя
ТыпГарадскі парк 
Плошча4,17 км² га
Дата заснавання1789 
АрхітэктарФрыдрых Людвіг Шкель
Колькасць наведвальнікаў3,5 мільёна ў год 
Сайт баварскага кіравання замкамі, азёрамі і паркамі
Размяшчэнне
48°09′10″ пн. ш. 11°35′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Англійскі сад (Мюнхен) (Германія)
Англійскі сад
Англійскі сад
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па плошчы Англійскі сад у Мюнхене большы, чым знакамітыя Цэнтральны парк у Нью-Ёрку ці Гайд-парк у Лондане. Ён з'яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку як мюнхенцаў, так і шматлікіх турыстаў. Памер парку, яго славутасці (Кітайская вежа, Манаптэр), піўныя сады, атмасфера адпачынку, а таксама паляны, на якіх дазволена загараць нудыстам[1], зрабілі Англійскі парк вядомым ва ўсім свеце[2].

Від з Манаптэра. Бачныя шматлікія мюнхенскія славутасці: злева направа: Баварская дзяржаўная канцылярыя, Альтэр Петэр, Новая ратуша, Рэзідэнцыя, Фраўэнкірхэ, Тэатынеркірхэ

Зноскі

Літаратура правіць

  • C. Bauer, Der Englische Garten in München. Munich: Harbeke, 1964
  • J. H. Biller and H.-P. Rasp, München, Kunst und Kultur. Munich: Südwest, ed. 18, 2006. ISBN 978-3-517-06977-7
  • T. Dombart, Der Englische Garten zu München. Munich: Hornung, 1972. ISBN 3-87364-023-6
  • P. Freiherr von Freyberg (ed.), Der Englische Garten in München. Munich: Knürr, 2000. ISBN 3-928432-29-X
  • E. D. Schmid (ed.), Englischer Garten München. Munich: Bayerische Verwaltung der staatlichen Schlösser, Gärten und Seen, ed. 2, 1989

Спасылкі правіць