Андалускі міжнародны ўніверсітэт

Андалускі міжнародны ўніверсітэт (ісп.: Universidad Internacional de Andalucía) — іспанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў Севільі, Малазе, Уэльве і Хаэне ў аўтаномнай супольнасці Андалусія.

Андалускі міжнародны ўніверсітэт
ісп.: Universidad Internacional de Andalucía
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ісп.: Universidad Internacional de Andalucía
Заснаваны 1994
Кампус Малага, Севілья, Уэльва, Хаэн
Сайт unia.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Характарыстыка правіць

Навучанне, якое праводзіцца ў гэтым універсітэце, з’яўляецца спецыялізаваным і паслядыпломным: афіцыйныя праграмы магістратуры, аспірантуры і дактарантуры, універсітэцкія экспертныя курсы — курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, летнія курсы і ўсе віды навуковай і культурнай дзейнасці, якія дазваляюць паляпшаць і дапаўняць універсітэцкую адукацыю. Такім чынам, ён становіцца сапраўдным дапаўненнем да адукацыйнай і культурнай прапановы іншых універсітэтаў.

Зноскі

Спасылкі правіць