Анджэй Цеханавецкі

Анджэй Цеханавецкі (польск.: Andrzej Ciechanowiecki; 28 верасня 1924, Варшава — 2 лістапада 2015, Лондан) — польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч, заснавальнік Фундацыі Цеханавецкіх у Варшаве. Нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх.

Анджэй Цеханавецкі
Партрэт Анджэя Цеханавецкага
Партрэт Анджэя Цеханавецкага
Дата нараджэння 28 верасня 1924(1924-09-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2015(2015-11-02)[2] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ежы Цеханавецкі
Маці Мацільда Марыя з Асяцімскіх-Гутэн-Чапскіх[d]
Род дзейнасці мастацтвазнавец, арт-дылер, эканаміст
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 28 верасня 1924 года ў Варшаве ў сям’і дыпламата. Вывучаў гісторыю мастацтваў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе быў рэпрэсаваны, аднак пасля 1956 года вызвалены і рэабілітаваны. У 1958 годзе выехаў з Польшчы. Вучыўся ў Германіі, ЗША, Партугаліі, Брытаніі. У Цюбінгенскім універсітэце абараніў дысертацыю, прысвечаную слонімскаму тэатру. З 1961 года жыве ў Вялікабрытаніі. Вядзе шырокую грамадска-дабрачынную дзейнасць. Мае шэраг высокіх узнагарод. Аўтар кнігі «Міхаіл Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў“ у Слоніме» (на нямецкай выйшла ў Кёльне і Грацы ў 1961 г., беларускі пераклад — у 1993 г. ў Мінску).

Памёр 2 лістапада 2015 года ў Лондане.

Беларускія пераклады

правіць
  • Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме / Анджэй Цеханавецкі; пераклад з нямецкай мовы У. Сакалоўскага; навуковы рэдактар перакладу і аўтар прадмовы А. Мальдзіс. — Мн., 2006.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
  • Dunin S., Rabucha A., Sikorska-Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. — Warszawa, 1997.