Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Анджэла Ама́та (італ.: Angelo Amato; нар. 8 чэрвеня 1938, Мальфета, каралеўства Італія) — італьянскі курыяльны кардынал і ватыканскі саноўнік, салезіянец. Тытулярны архібіскуп Сілы з 19 снежня 2002. Сакратар Кангрэгацыі дактрыны веры з 19 снежня 2002 па 9 ліпеня 2008. Прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі святых з 9 ліпеня 2008. Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Санта-Марыя-ін-Аквіра з 20 лістапада 2010.

Анджэла Амата
Angelo Amato
Анджэла Амата
Герб
Сцяг Прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі святых
з 9 ліпеня 2008
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Кардынал Жазэ Сарайва Мартынш
Сцяг Сакратар Кангрэгацыі дактрыны веры
19 снежня 2002 — 9 ліпеня 2008
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Тарчызіа Бертонэ
Пераемнік Архібіскуп Луіс Ладарыя Ферэр
Адукацыя
Дзейнасць багаслоў, педагог, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, архіепіскап, дэкан
Месца працы
Нараджэнне 8 чэрвеня 1938(1938-06-08) (85 гадоў)
Мальфета, каралеўства Італія
Прыняцце свяшчэннага сану 22 снежня 1967
Епіскапская хіратонія 6 студзеня 2003
Кардынал з 20 лістапада 2010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя правіць

Амата ўступіў у ордэн салезіянцаў, пасля навіцыята наведваючы салезіянскую сярэднюю школу. Тады ж ён вывучаў філасофію і багаслоўе ў Рыме. Ён быў пасвечаны на святара, 22 снежня 1967 года стаўшы членам салезіянцаў Святога Дона Боска. Ён вучыўся ў Папскім Салезіянскім універсітэце, у якім спецыялізаваўся на хрысталогіі. У 1972 годзе ён пачаў выкладаць у салезіянцаў як памочнік. У 1974 годзе ён атрымаў сваю дактарантуру з дысертацыяй Трыдэнцкія заявы на патрэбы ў свяшчэнным прызнанні ў канонах 6-9 XIV сесіі.

У 19781979 гадах Амата быў стыпендыятам, займаўся даследчай працай Сусветнага Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Салоніках, у праваслаўным манастыры Moní Vlatádon, які з’яўляецца домам вядомага Інстытута патрыяршага вывучэння патрыстыкі. У 1988 годзе ён правёў «суботні год» у Вашынгтоне, ЗША, дзе пачаў вывучаць багаслоўе рэлігій.

Акадэмічнае жыццё правіць

Амата быў прафесар дагматыкі ў Папскім Салезіянскім універсітэт, і на працягу дванаццаці гадоў (19811987 гадах, а затым з 1993 года па 1997 год) быў дэканам багаслоўскага факультэта.

Ён служыў саветнікам Кангрэгацыі дактрыны веры і Папскага Савета па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, таксама быў саветнікам Кангрэгацыі па справах біскупаў.

Сакратар Кангрэгацыі дактрыны веры правіць

19 снежня 2002 года, Ян Павел II прызначыў Амата сакратаром Кангрэгацыі дактрыны веры і тытулярным біскупам Сілы. Ён служыў пад кіраўніцтвам кардынала Іозефа Ратцынгера, які быў у 2005 годзе абраны Папам Рымскім Бенедыктам XVI і пад кіраўніцтвам кардынала Уільяма Левады паміж 2005 і 2008 гадамі. Пасвечаны на біскупа 6 студзеня 2003 года. Ардынацыю здзейсніў Папа Рымскі Ян Павел II, якому дапамагалі архібіскупы Леанарда Сандры і Антоніа Марыя Велья.

Мяркуюць, што ён быў сярод асноўных аўтараў спрэчнага дакумента Dominus Iesus, выдадзенага ў 2000 годзе. Пасля Папскага Канклава 2005 года першая прыватная аўдыенцыя архібіскупа Амата з новым пантыфікам Бенедыктам XVI адбылася ў панядзелак 25 красавіка.

У дадатак да яго ролі як сакратара Кангрэгацыі дактрыны Веры Амата быў таксама саветнікам у Папскіх Саветах па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству і па міжрэлігійным дыялогу. На гэтай пасадзе Амата быў вымушаны аспрэчваць выказванні прадстаўнікоў экуменічна настроеных колаў Каталіцкай Царквы, якія лічылі стварэнне Равенскага дакумента крокам да прызнання вяршэнства Рымскага Папы над хрысціянскімі цэрквамі[1].

Прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі святых правіць

9 ліпеня 2008 года Папа Рымскі Бенедыкт XVI назваў архібіскупа Амата прэфектам Кангрэгацыі па кананізацыі святых, змяніўшы тым самым кардынала Жазэ Сарайву Мартынша[2]. Амата — другі сакратар з Кангрэгацыі дактрыны веры прызначаны, каб узначаліць дыкастэрыю па кананізацыі святых, першым быў кардынал Альберта Бавонэ.

20 кастрычніка 2010 года, падчас генеральнай аўдыенцыі, на плошчы Святога Пятра, Папа Рымскі Бенедыкт XVI абвясціў пра прызначэнне 24 новых кардыналаў, сярод іх і Анджэла Амата. Паводле традыцыі архібіскуп Амата будзе ўзведзены ў сан кардынала-дыякана на гэтай кансісторыі.[3]

20 лістапада 2010 года адбылася кансісторыя, на кардынала Анджэла Амата была ўскладзена кардынальская шапка і нададзены тытул кардынала-дыякана з тытулярнай дыяконіяй Санта-Марыя-ін-Аквіра. А 21 лістапада адбылася урачыстая імша з нагоды ўручэння кардынальскіх пярсцёнкаў.

Удзельнік Канклава 2013 года.

Зноскі

  1. Равенскі дакумент яшчэ не ўхвалены Каталіцкай Царквой — Кангрэгацыя веравучэння (Пераклад часткі інтэрв'ю Анджэла Амата, дадзенага італьянскай «Авенірэ»). Благовест-Инфо (11 сакавіка 2008). — «Равенскі дакумент — гэта рабочы тэкст, які не быў ухвалены Каталіцкай Царквой»  Праверана 20 сакавіка 2014.
  2. "Папа Рымскі назваў новага главу ведамства па кананізацыі святых". Associated Press. 2008-07-09. Архівавана з арыгінала 14 ліпеня 2008. Праверана 2008-07-09. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2008. Праверана 11 жніўня 2015.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2008. Праверана 11 жніўня 2015.
  3. ANNUNCIO DI CONCISTORO PER LA CREAZIONE DI NUOVI CARDINALI, 20.10.2010 Архівавана 28 ліпеня 2011.

Спасылкі правіць