Андрай Кіска
А́ндрай Кі́ска (славацк.: Andrej Kiska; 2 лютага 1963, Попрад, ЧССР) — прэзідэнт Славакіі (2014-2019), славацкі прадпрымальнік, мецэнат. Менеджар года-2006, лаўрэат прэміі «Крыштальнае крыло» за філантрапію (2011).
Андрай Кіска славацк.: Andrej Kiska | |||
| |||
---|---|---|---|
15 чэрвеня 2014 — 15 чэрвеня 2019 | |||
Папярэднік | Іван Гашпаравіч | ||
Партыя | Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 600: attempt to concatenate local 'result' (a nil value). | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | інжынер-электрык | ||
Дзейнасць | прадпрымальнік, палітык | ||
Веравызнанне | хрысціянства[1][2] | ||
Нараджэнне | 2 лютага 1963[3][4] (58 гадоў) | ||
Жонка | Марціна Кіскава | ||
Дзеці | Андрай Кіска-мал. Наталля Кіскава Вераніка Кіскава Віктар Кіска | ||
Сайт | andrejkiska.sk | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Попрадзе ў сям’і настаўнікаў. Скончыў электратэхнічны факультэт Браціслаўскага тэхнічнага ўніверсітэта са званнем інжынера-мікраэлектроніка. Працаваў праектантам у Попрадзе[5]. У 1990 годзе з’ехаў у Злучаныя Штаты, дзе працаваў на будоўлі, помпавай станцыі і ў рэстаране хуткага харчавання[6][7].
Неўзабаве інвеставаў увесь заробак у акцыі амерыканскай брокерскай кампаніі, якая дзейнічала на таварнай біржы. Праз тры тыдні яна, аднак, збанкрутавала[7]. Паводле ўласнага прызнання, яго побыт у ЗША вызначыў будучую кар’еру: «З Амерыкі я вярнуўся з непахісным намерам займацца прадпрымальніцтвам»[8].
Андрай Кіска вярнуўся на радзіму ў снежні 1991[7]. У сакавіку 1992 разам з братам Яраславам і стрыем Быстрыкам заснаваў у Кежмарку таварыства з абмежаванай адказнасцю «Triangle group international»[9][10], якое дзейнічала як філіял аднайменнай кампаніі з Паўночнай Караліны, належнай іхнім сябрам[7]. Фірма валодала сеткай ювелірных майстэрняў у Славакіі і мела філіял у Остраве. Пасля няўдачы з вырабам уласных залатых упрыгажэнняў яна занялася закупкай іх у славацкіх і чэшскіх вытворцаў і перапродажам у Злучаных Штатах. З гэтай мэтай у ЗША яны заснавалі кампанію «Eurogold», якая, аднак, не вытрымала канкурэнцыі[7].
8 кастрычніка 1996 прадпрымальнікі заснавалі ТАА «TatraCredit»[11], якая займалася набыццём бытавой электронікі непасрэдна ад вытворцаў, пасля прадаючы яе пакупнікам у растэрміноўку. Пазней асартымент таксама пашырыўся на мэблю, спартыўныя тавары, цацкі і да т. п. У 1999 Кіскі заснавалі акцыянернае таварыства «Quatro»[12], якое прапаноўвала афармленне растэрміноўкі непасрэдна ў крамах. Як зазначыў Андрай Кіска: «Гэта тыповая амерыканская мадэль, калі вы валодаеце паспяховай фірмай і самі ствараеце ёй канкурэнцыю»[8].
Сетка звязаных фірмаў «TatraCredit» і «Quatro» паступова дапоўнілася акцыянерным таварыствам «Slovenská požičovňa»[13], Q — CAR[14] і «Slovenské kreditné karty»[15], дзякуючы чаму стала найбуйнейшай у Славакіі крэдытнай фірмай з прыкладна 400 000 кліентаў[7]. У снежні 2004 пяць гэтых кампаній набыў Усеагульны крэдытны банк[16] і ўключыў іх у структуру холдынгавай кампаніі «Consumer Finance Holding»[17][18].
У 2006 годзе Андрай Кіска разам з былым калегам і заснавальнікам рэкламнай агенцыі Ігарам Бросманам заснаваў некамерцыйную арганізацыю «Добры ангел»[19]. У 2011 атрымаў узнагароду «Крыштальнае крыло» за філянтрапію[20].
У 2014 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах, у другім туры набраўшы 59,38 % галасоў.
Зноскі
- ↑ Kandidát na prezidenta Andrej Kiska o svojom svetonázore (Slovak). Humanisti.sk (25 красавіка 2013). Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Sledovali sme online: Do Kisku sa pustil Fico aj Kňažko. Pre scientológiu (Slovak). Hospodárske noviny (12 сакавіка 2014). Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Andrej Kiska // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrej Kiska // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrej Kiska (славацк.) . Aktuality.sk. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Čorná, Tina milionár Andrej Kiska: Dobro treba robiť z princípu (славацк.) . SME. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Baťo, Rado Andrej Kiska: Nepredávali sme pôžičky, ale emócie (славацк.) . Trend. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ 8,0 8,1 Ondrejka, Jana Andrej Kiska úspešný a odvážny vizionár (славацк.) . Next Future. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o.; skrátený názov: TGI, s.r.o. (славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o. : O nás (славацк.) . TGI. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TatraCredit, s.r.o. Kežmarok (славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : QUATRO, a.s. (славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : SLOVENSKÁ POŽIČOVŇA, a.s. (славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Q - CAR, a.s. (славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Slovenské kreditné karty, a.s. (славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Kláseková, Martina Prekvapenie na koniec roka: VÚB kúpila Triangel – Quatro (славацк.) . Trend. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Consumer Finance Holding, a.s. (славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ História (славацк.) . Consumer Finance Holding. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Zakladatelia (славацк.) . Dobrý anjel. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ 2011 (славацк.) . Krištáľové krídlo. Праверана 29 сакавіка 2014.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрай Кіска
- Афіцыйная старонка
- Жыццяпіс