Адкрыць галоўнае меню
Андрафагі на мапе «Мір Герадота»

Андрафагі (стар.-грэч.: Ἀνδροφάγοι, «якія ядуць мужчын») — назва народа, замацаваная старажытнагрэчаскімі гісторыкамі і географамі за плямёнамі, якія насялялі ў сярэдзіне I-га тыс. да н.э. лясную зону Усходняй Еўропы, магчыма у т.л. і тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Андрафагі пяць разоў узгадваюцца ў 4-й кнізе «Гісторыі» Герадота, калі той апісвае паўночную мяжу Скіфіі і вайну скіфаў з Персіяй. Андрафагі Герадота гэта «самы верхні» (паўночны) народ, што мае «дзікунскія норавы» і «не прызнае праўды і не мае ніякіх законаў», вядзе вандроўнае жыццё, носіць вопратку, падобную на скіфскую, але мае асобную мову. Герадот цвердзіць, што андрафагі — адзінае племя з «верхніх», дзе ядуць людзей.

ГістарыяграфіяПравіць

Спробы лакалізацыі андрафагаў пачаліся з XIX ст., калі археолагі спрабавалі знайсці ў куханных адкідах чалавечыя косткі з абламанымі эпіфізамі. Але даследаванні XX ст. засведчылі наогул шырокае распаўсюджанне канібалізму ў жалезным веку. Таму далейшыя спробы лакалізацыі вяліся на аснове геаграфічных звестак Герадота.

На думку гісторыка У. Дз. Блавацкага, паўночная мяжа Скіфіі праходзіла прыкладна праз Гомель і Рэчыцу, а землі андрафагаў знаходзіліся ў межах сучаснай Беларусі, таму што р. Бярэзіна ў старажытнасці лічылася вытокам р. Дняпро.

Акадэмік Б. А. Рыбакоў лакалізаваў андрафагаў у арэале днепра-дзвінскай культуры, на Смаленшчыне, археолаг Б. А. Шрамко — у басейне р. Сулы, А. І. Цераножкін — у арэале мілаградскай культуры, М. І. Артамонаў — у басейне р. Росі (Украіна), Б. М. Грэкаў — у ніжнім цячэнні Дняпра, А. П. Смірноў — у стэпавай зоне ніжняга цячэння Дняпра.

С. Я. Рассадзін размяшчае андрафагаў таксама ў арэале днепра-дзвінскай культуры ранняга жалезнага века (VIII ст. да н.э. — V ст.), але на Міншчыне, мяркуючы, што ніжнія пласты лабенскай археалагічнай культуры пазбаўлены скіфскага ўплыву ў адрозненне ад смаленскага варыянту, і што запіс Герадота аб «верхнім народзе» на Барысфене не можа адназначна адносіцца да вытокаў Дняпра, таму што на думку пецярбургскага даследчыка Б. А. Булкіным, з якім згодны Рассадзін, антычныя аўтары лічылі вытокам Барысфена і Беразіну, і нават Свіслач. Таксама, на думку Рассадзіна, з андрафагамі магчыма атаясаміць «амадокаў», вядомых Пталемею.

ЛітаратураПравіць

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.. С.27,28.
  • Блаватский, В. Д. О северной окраине Скифии Геродота / В. Д. Блаватский // Древности Восточной Европы / [Отв. ред. Л. А. Евтюхова]. — М.: Наука, 1969. — 303 с. с илл.; 2 л. илл. — (Материалы и исследования по археологии СССР; № 169).
  • Рассадзін, С. Я. Андрафагі / С. Я. Рассадзін // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 36. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Рассадин, С. Е. Милоградская культура и известия Геродота // Хозяйство и культура доклассовых и раннеклассовых обществ: Тезисы докладов III конф. молодых ученых ИА АН СССР. — М., 1986. — 184 с. — С.