Андронік IV Палеалог
Андронік IV Палеалог (грэч.: Ανδρόνικος Δ' Παλαιολόγος; 2 красавіка 1348 — 28 чэрвеня 1385) — візантыйскі імператар з 1376 па 1379 гг. Старэйшы сын імператара Іаана V Палеалога ад яго жонкі Алены Кантакузіны, дачкі Іаана VI Кантакузіна, брат Мануіла II.
Андронік IV Палеалог Ανδρόνικος Δ' Παλαιολόγος | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1376 — 1379 | ||
Папярэднік | Іаан V | |
Пераемнік | Іаан V | |
Дзейнасць | кіраўнік | |
Веравызнанне | Праваслаўе | |
Нараджэнне | 11 красавіка 1348 | |
Смерць | каля 28 чэрвеня 1385 (37 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Палеалогі | |
Бацька | Іаан V Палеалог | |
Маці | Алена Кантакузін[d] | |
Жонка | Кераца-Марыя Балгарская[d] | |
Дзеці | Іаан VII Палеалог |
БіяграфіяПравіць
Нягледзячы на тытул са-імператара з пачатку 1350-х, ён паўстаў у 1373 годзе, калі султан Мурад I вымусіў Іаана V стаць васалам. Андронік IV аб’яднаўся з сынам Мурада, які паўстаў супраць свайго ўласнага бацькі, але паўстанні не мелі поспеху. Мурад асляпіў сына і запатрабаваў, каб Іаан V асляпіў Андроніка IV, але той асляпіў Андроніка толькі на адно вока.
У 1376 годзе генуэзцы дапамаглі Андроніку бегчы з турмы і ўзяць пад свой кантроль Канстанцінопаль, на які ў хуткім часе, аднак, здзейснілі напад ворагі Генуі — венецыянцы, якія зрынулі Андроніка ў 1379 годзе і аднавілі ўладу Іаана V. Андроніку пакінулі званне са-імператара і далі ў асабістую ўласнасць горад Селімбрыю (Сіліўры), дзе ён памёр у 1385 годзе.
З жонкай Марыяй (Кера Марыя, манашка Макарыя), дачкой цара Балгарыі Іаана-Аляксандра і Феадоры Валашскай, у Андроніка IV было некалькі дзяцей, сярод Іаан VII Палеалог, імператар у 1390 годзе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Дашков С. Б. Императоры Византии. — М., 1997.
- Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.