Андронік I Камнін
Андронік I Камнін (грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός; 1118 — 12 верасня 1185) — візантыйскі імператар, апошні прадстаўнік дынастыі Камнінаў на канстанцінопальскім прастоле. Продак дынастыі Вялікіх Камнінаў, якая кіравала ў Трапезунце.
Андронік I Камнін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей II Камнін | ||||||
Пераемнік | Ісак II Ангел | ||||||
Нараджэнне |
1118[1][2][3] |
||||||
Смерць |
12 верасня 1185[6][7][8] |
||||||
Род | Камніны | ||||||
Бацька | Ісак Севастакратар | ||||||
Маці |
Ірына Валадараўна ці Кацярына Грузінская |
||||||
Жонка | каля Феадора Камніна[d][11] і Ганна Французская[d][11] | ||||||
Дзеці | Аляксей Камнін[d], Іаан Камнін[d], Ірына Камніна[d] і Мануіл Камнін[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны, салдат | ||||||
![]() |
За сваё бурнае жыццё, падобнае на прыгодніцкі раман, Андронік паспеў змяніць мноства абліччаў: ворага імперыі, турэмнага вязня, палітычнага эмігранта, улюбёнца сталічнага насельніцтва, праціўніка «лацінян» і прыхільніка простага народа. Быўшы моцным і храбрым чалавекам, ён быў вельмі прыгожы і адрозніваўся асцярожнасцю і хітрасцю[12]. З’яўляючыся пляменнікам Іаана II і ўнукам Аляксея I і маючы з часоў свайго бацькі абгрунтаваныя правы на прастол, Андронік у выніку змог ажыццявіць уласныя мары аб ўладзе.
Пасля смерці стрыечнага брата, імператара Мануіла I, Андронік стаў рэгентам пры яго спадчынніку Аляксеі II. У далейшым ён захапіў уладу, спачатку забіўшы ўдаву імператара — Марыю Антыяхійскую, а затым і іх адзінага сына[13]. Пачатак валадарання Андроніка быў адзначаны доўгачаканымі рэформамі, але ў выніку ён ператварыў сваю краіну ў царства тэрору. Унутраная бязладзіца прыцягнула нарманаў, пасля чаго жыхары Канстанцінопаля зрынулі кіраўніка, перадаўшы прастол яго палітычнаму праціўніку — Ісаку II Ангелу. Той аддаў Андроніка на волю натоўпу, ад якога яго чакала пакутлівая смерць. З гэтага моманту ў Візантыі пачаўся працэс заняпаду, які скончыўся захопам Канстанцінопаля ў 1204 годзе ўдзельнікамі чацвёртага крыжовага паходу і распадам імперыі[14].
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/24130/Andronicus-I-Comnenus
- ↑ а б https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/Andronikos_I_Komnenos.html
- ↑ http://universalium.academic.ru/235960/Alexius_I_Comnenus
- ↑ а б http://europeanhistory.boisestate.edu/crusades/Byzantium/08.shtml
- ↑ http://www.mlahanas.de/Greeks/Medieval/Bio/AndronicusIComnenus.html
- ↑ Lundy D. R. Andronikos I Comnenos, Emperor of Constantinople // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andronikos I. Komnenos (Andronikos) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Andrònic I Comnè // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/09503110.2013.799952
- ↑ http://search.academickids.com/encyclopedia/index.php/Andronicus_I
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Д. Норвич. История Византии. — с. 413—414
- ↑ Успенский Ф. И. История Византийской Империи. — 2005.
- ↑ О. Юревич. Андроник I Комнин. — с. 91
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андронік I Камнін