Андрусь Такінданг
Андру́сь Такінда́нг, ці Андрэ́й Такінда́нг (нар. 4 верасня 1983) — беларускі мастак, музыкант, паэт, тэлевядучы.
Андрусь Такінданг | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Андрэй Такінданг |
Дата нараджэння | 4 верасня 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | мастак, рэстаўратар, тэлевядучы, спявак, музыка |
Гады актыўнасці | 2003 — цяперашні час |
Інструменты | домра |
Жанры | фольк-мадэрн, ска-джаз-рэгі-панк |
Калектывы | RECHA, Гаротніца |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чада. Скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка (1994—2002) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Працуе мастаком-рэстаўратарам і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі «Рэха», а таксама ў «ска-джаз-рэгі-панк» гурце «Гаротніца». Жыве ў Мінску.
19 кастрычніка 2013 года атрымаў разам з Дзянісам Міжуем узнагароду «Бронзавая бульба» фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамуві» («Bulbamovie») за анімацыйны фільм «Горад» (аб уплыве мастацтва на людзей).
7 лістапада 2020 года Андрусь Такінданг, у час пратэстаў у Беларусі, пасля канцэрта ў мікрараёне Мінска Каменная Горка, быў затрыманы. 10 лістапада судом Фрунзенскага раёна г. Мінска быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту[1].
У 2024 выпусціў сольны альбом «Mir i supakoj».
Крыніцы
правіць- ↑ Андрусю Такіндангу прысудзілі 15 суток арышту . Наша Ніва ў Telegram (10 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрусь Такінданг
- Афіцыйная старонка Андрусь Такінданг у сацыяльнай сетцы «VK»
- Анімацыйны фільм «Горад» на «Bulbamovie» у 2013 г.
- Фильм о белом кролике победил на фестивале белорусского кино «Bulbamovie» Архівавана 5 сакавіка 2016.