Андрэас Ахенбах (ням.: Andreas Achenbach; 29 верасня 1815, Касель — 1 красавіка 1910, Дзюсельдорф) — нямецкі жывапісец-пейзажыст, прадстаўнік дзюсельдорфскай школы. Старэйшы брат і настаўнік Освальда Ахенбаха, бацька опернага спевака Макса Альвары.

Андрэас Ахенбах
ням.: Andreas Achenbach
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 верасня 1815(1815-09-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1910(1910-04-01)[1][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Max Alvary[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік, ілюстратар
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм і Düsseldorf school of painting[d]
Уплыў Friedrich Wilhelm Schadow[d][6] і Іаган Вільгельм Шырмер[6]
Уплыў на Освальд Ахенбах[6], Апалінарый Гіляравіч Гараўскі і Альберт Флам[d][6]
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1828 годзе разам са сваім бацькам, купцом з Мангейма, ён прыехаў у Санкт-Пецярбург, дзе праз чатыры гады паступіў у Акадэмію мастацтваў. У час навучання ў Пецярбургу ацэньваўся як пасрэдны студэнт, што можна растлумачыць раннім індывідуалізмам будучага рэфарматара жывапісу.

Пасля двух гадоў навучання жывапісу Андрэас Ахенбах пераехаў у Дзюсельдорф і працягнуў вучобу ў Акадэміі мастацтваў у Фрыдрыха Вільгельма Шадава і Іагана Вільгельма Шырмера. Гэта прывяло да пазітыўных змен у творчасці мастака.

Раннія працы Ахенбаха адзначаны рамантызмам, з часам ён пачаў пісаць рэалістычныя пейзажы, якія кантрастуюць з рамантычнымі карцінамі, якія ствараюцца яго сучаснікамі.

У 1832 разам з бацькам здзейсніў паездку ў Галандыю, на ўзбярэжжа Балтыйскага і Паўночнага мораў. У 1835 годзе пакінуў Дзюсельдорф і пераехаў у Мюнхен, а затым Франкфурт, дзе скончыў працу над палатном «Бура ля ўзбярэжжа Нарвегіі», якое разам з карцінай «Пацярпелыя караблекрушэнне ў фіёрдзе Хардангэ» прынеслі яму поспех і прызнанне публікі.

Наступныя 10 гадоў ён прысвяціў удасканаленню майстэрства, шмат падарожнічаў. Ахенбах пабываў у Швецыі, Нарвегіі, Даніі, у паўднёвай і паўночнай Германіі і Цірольскіх гарах, ствараючы пры гэтым шмат цікавых работ. Пісаў ён таксама і партрэты.

Узрост мастака не прыслабіў яго запал да падарожжаў. У 1873 ён адправіўся ў Італію, дзе пражыў два гады, у асноўным, на Капры. З гэтага перыяду захаваліся, пераважна, акварэлі прыроды паўднёвай Італіі.

Вялікі ўплыў на Ахенбаха аказалі працы галандскіх майстроў XVII стагоддзі.

Андрэас Ахенбах — адзін з заснавальнікаў сучаснага нямецкага пейзажа. Для нямецкай школы ён піянер і рэфарматар. Сярод яго вучняў былі родны брат, Освальд Ахенбах і Альберт Флам, Апалінарый Гараўскі і Юзаф Маршэўскі.

Творы Ахенбаха можна знайсці ў Новай пінакатэцы ў Мюнхене, карцінных галерэях Берліна, Дрэздэна, Дармштадта, Кёльна, Дзюсельдорфа, Лейпцыга, Гамбурга, Франкфурта-на-Майне.

Зноскі

  1. а б Andreas Achenbach
  2. а б Andreas Achenbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  6. а б в г д Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.