Андрэас Каплан

Прэзідэнт універсітэта, прафесар

Андрэас Каплан (ням.: Andreas Kaplan; 5 кастрычніка 1977, Мюнхен, Германія) — прафесар нямецкага ўніверсітэта, які спецыялізуецца на штучным інтэлекце і сацыяльных сетках[4]. Займае пасаду прэзідэнта Універсітэта лагістыкі Кюнэ.[5] Быў рэктарам бізнес-школы ESCP, якая ўваходзіць у Сарбонскі альянс.

Андрэас Каплан
ням.: Andreas Kaplan
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1977(1977-10-05)[1] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Бізнес
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3], агрэжэ па гісторыі[d] і habilitation thesis[d]
Альма-матар
Сайт andreaskaplan.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даследаванні правіць

Даследаванне Каплана датычыцца лічбавай трансфармацыі грамадства, асабліва дзякуючы прагрэсу ў галіне штучнага інтэлекту і камунікацыі ў сацыяльных сетках. Паводле даследавання Стэнфардскага ўніверсітэта, Каплан ўваходзіць у групу найбольш цытуемых і ўплывовых навукоўцаў у свеце.[6] У Google Scholar Каплан цытуецца больш за 40 000 разоў.[7]

Кар’ера правіць

Каплан пачаў сваю кар’еру ў Sciences Po Paris і ESSEC, перш чым далучыцца да бізнес-школы ESCP, дзе атрымаў пасаду рэктара. У цяперашні час ён займае пасаду прэзідэнта Універсітэта лагістыкі Кюнэ. Каплан з’яўляецца адным з заснавальнікаў Еўрапейскага цэнтра лічбавай канкурэнтаздольнасці і ўваходзіць у кансультатыўны савет па адукацыі кіраўнікоў Універсітэта Казмінскага.[8]


Адукацыя правіць

Каплан мае падрыхтоўчую ступень Сарбонскага ўніверсітэта і доктарскую ступень Кёльнскага універсітэта і бізнес-шчолы HEC Paris. Ён атрымаў ступень магістра дзяржаўнага кіравання (MPA(ў École Nationale d’Administration, ступень магістра дзелавога адміністравання (MBA) ў ThePower Business School, ступень магістра навук у ESCP і ступень бакалаўра ў Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна.[9]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Kaplan Andreas (October 2015) European business and management. Sage Publications Ltd., London. ISBN 9781473925144
  • Kaplan, Andreas (2021). Higher Education at the Crossroads of Disruption: The University of the 21st Century, Great Debates in Higher Education. United Kingdom: Emerald Publishing. ISBN 9781800715042.
  • Kaplan, Andreas (2022). Artificial Intelligence, Business and Civilization: Our Fate Made in Machines. United Kingdom: Routledge. ISBN 9781032155319.
  • Kaplan, Andreas (2022). Digital Transformation and Disruption of Higher Education. United Kingdom: Cambridge University Press. ISBN 9781108838900.