Андрэас Кромер
беларускі архітэктар
Андрэас (Андрэй) Кромер (1-я пал. XVІІ стагоддзя — пасля 1649) — беларускі архітэктар нямецкага паходжання, які працаваў на беларускіх землях у XVII стагоддзі ў стылі барока.
Андрэас Кромер | |
---|---|
Працаваў у гарадах | Мінск |
Архітэктурны стыль | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчасць
правіцьУ канцы 1640-х гадоў па праекце архітэктара А. Кромера пачалося будаўніцтва мураваных будынкаў праваслаўнага жаночага Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мінску. Яно не было скончана з-за ваенных дзеянняў, а пазнейшая пабудова вялася па праекце іншага архітэктара.
У 1647—1649 гадах у Мінску ўзвёў мураваны касцёл у гонар Святога Войцеха, біскупа і мучаніка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).