Андрэа Апіяні

Андрэа Апіяні (іт. Andrea Appiani; 1754 — 1817) — італьянскі неакласічны мастак.

Андрэа Апіяні
Appiani-Autoritratto 1790 - 1799 Brera.jpg
Род дзейнасці мастак, скульптар
Дата нараджэння 23 мая 1754(1754-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1817(1817-11-08)[1][3][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Андрэа Апіяні нарадзіўся ў Мілане ў сям’і доктара. Бацька Андрэа спадзяваўся, што сын пойдзе па яго слядах, але той паступіў у прыватную акадэмію мастака Карла Марыі Джудзічы, дзе два гады (1783—1784) вывучаў малюнак і капіраваў гравюры. Затым Апіяні працягнуў адукацыю ў класе фрэскавага жывапісу ў міланскай Акадэміі Амбразіяна пад кіраўніцтвам Джорджа Антоніа дэ Медычы. Здзейсніў паездку ў Фларэнцыю, пазнаёміўся там з працамі Джуліяна Трабалезі і Марціна Кнолера, і Балонню, дзе асаблівую ўвагу звярнуў на творы Даменікіна. Вывучаў антычную скульптуру і жывапіс Рафаэля і Менгса ў Рыме і Неапалі. Наведаўшы Парму ў 1795 годзе, пазнаёміўся з жывапісам Карэджа. Пастаянна працаваў у Мілане 1792 года.

У 1796 годзе Андрэа Апіяні быў прызначаны камісарам па справах выяўленчых мастацтваў Цызальпінскай рэспублікі. На гэтай пасадзе ён кіраваў міланскай Акадэміяй мастацтваў і галерэяй Брэра. Выконваў замовы Напалеона — пісаў партрэты і алегорыі, якія ўслаўлялі імператара і яго ваеначальнікаў. Яго творы (1796) упрыгожваюць купал Сент-Мэры-Селсу, у Мілане і сцены і столі замка намесніка эрцгерцага Фердынанда. Сярод яго вучняў былі Анджэла Манцічэлі і Джузэпэ Босі.

Андрэа Апіяні памёр у Мілане 23 траўня 1817 года.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Andrea (I) Appiani
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Andrea Appiani The ElderOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.