Андрэа дэль Верок’я
Андрэа дэль Верок'я (італ.: Andrea del Verrocchio, сапраўднае імя італ.: Andrea di Michele Cioni — Андрэа ды Мікеле Чоні; 1435 ці 1436, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1488) — італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір ранняга Адраджэння.
Андрэа дэль Верок'я | |
---|---|
італ.: Andrea del Verrocchio | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Andrea di Michele Cioni |
Дата нараджэння | каля 1435[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1488[4][5] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ювелір, скульптар |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Італьянскі Рэнесанс |
Заступнікі | Медычы |
Уплыў | Giuliano Verrochi[d] і Данатэла |
Уплыў на | Леанарда да Вінчы |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў ювеліра Верок'я, імя якога ўзяў сабе. Зазнаў уплыў Дэзідэрыа да Сетыньяна(руск.) бел. і А. Палаёла(руск.) бел.. Майстэрня Верок'я ў Фларэнцыі была цэнтрам мастацкага жыцця.
У эпоху Ранняга Адраджэння мастакі працавалі амаль выключна па заказах. Вось чаму ў гэты час і была гэтакай вялікай роля мецэнатаў. Гэтая практыка асабліва распаўсюдзілася ў Фларэнцыі XVстагоддзя, дзе мастацкія майстэрні ажыццяўлялі любыя пажаданнi заступнікаў (вытворчасць посуду, архітэктурныя праекты і многае іншае). Вучань, які жадаў стаць мастаком, спачатку паступаў чаляднікам да майстра і толькі пасля шасці гадоў навучання мог заснаваць ўласную майстэрню. Андрэа дэль Верок'я спецыялізаваўся на скульптуры, але часам звяртаўся і да жывапісу. З яго майстэрні выйшлі Леанарда да Вінчы, П. Перуджына і Сандра Бацічэлі.
Верок'я славіўся непераўзыдзеным дэкаратарам і рэжысёрам прыдворных святкаванняў. Гэтыя практычныя навыкі, успрынятыя ад настаўніка, спатрэбіліся Леанарда ў будучыні.
У 1482 г. Верок'я з'ехаў у Венецыю для працы над коннай статуяй кандацьера Барталамеа Калеоне. Мастак памёр там у 1488, не завяршыўшы распачатую статую(італ.) бел..
ТворчасцьПравіць
Выканаў шэраг твораў на заказ сям'і Медычы (надмагілле Джавані і П'ера Медычы(руск.) бел., 1472; статуя «Давыд(італ.) бел.», 1473-75; «Дама з кветкамі(італ.) бел.», бюст Джуліяна Медычы, абедзве каля 1475), якія вылучаюцца арыстакратычнай вытанчанасцю, крохкай гармоніяй ліній і аб'ёмаў. Аўтар кампазіцыі «Нявер'е Фамы» (1476-83) на фасадзе будынка Арсанмікеле ў Фларэнцыі, помніка кандацьеру Барталамеа Калеоне (1479-83) у Венецыі. Жывапіс Верок'я вызначаецца дакладнасцю малюнка, дасканалай мадэліроўкай формаў, панарамнасцю пейзнажных фонаў («Мадонна», каля 1470; «Хрышчэнне(руск.) бел.», пасля 1470, у сааўтарстве з Леанарда да Вінчы).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.nga.gov/content/ngaweb/Collection/artist-info.5530.html?artobj_artistId=5530&pageNumber=1
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118768158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
- ↑ RKDartists Праверана 10 жніўня 2017.
- ↑ AA.VV. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэа дэль Верок’я