Андрэа Габрыелі
Андрэа Габрыелі (італ.: Andrea Gabrieli; 1532/1533, Венецыя — 1585, Венецыя) — італьянскі кампазітар.
Андрэа Габрыелі Andrea Gabrieli | |
---|---|
Дата нараджэння | 1533 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1585[1][2][…] |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, арганіст |
Інструменты | арган[d] |
![]() |
З 1536 года пявучы, з 1584 года першы арганіст сабора Святога Марка, з 1558 года арганіст царквы св. Ераміі (Венецыя). Выбітны прадстаўнік венецыянскай школы. Аўтар царкоўных мнагахорных твораў з удзелам аркестравых інструментаў і двух арганаў. Пісаў таксама свецкія творы, музыку да святочных цырымоній (перамога пры Лепанта, 1571, адкрыццё тэатра «Алімпіка» ў Вічэнцы, 1585, і інш), мадрыгалаў, арганныя п’есы. Сярод вучняў і пераемнікаў Г.-Х. Л. Хаслер, Дж. Крочэ, О. Векіё, А. Банк’еры, Дж. Габрыелі.
Зноскі
- ↑ Andrea Gabrieli // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrea Gabrieli // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.