У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Андрэа дэль А́ква (15841656) — ваенны інжынер, артылерыст, будаўнік і архітэктар родам з Венецыі.

Андрэа дэль Аква
Род дзейнасці архітэктар, інжынер, general contractor
Дата нараджэння 1584
Месца нараджэння
Дата смерці 1656
Месца смерці

Біяграфія

правіць

Да 1609 года пераехаў у Рэч Паспалітую, працаваў на Галічыне ў заможнай шляхты — Астрожскіх, Сіняўскіх, Заслаўскіх, Замойскіх, Збаражскіх, Канецпольскіх — як будаўнік умацаванняў і фартыфікатар.

У 1620 годзе па ініцыятыве караля Жыгімонта III Вазы пачалося будаўніцтва моцных сцен каталіцкага кляштара Ясна Гара ў горадзе Чэнстахова. Праект быў створаны Андрэа дэль Аква за ўзорам італьянскіх і галандскіх архітэктурных плыняў.

У 1626—1631 гадах кіраваў будаўніцтвам Збаражскага замка, потым браў удзел у будаўніцтве крэпасці ў мястэчку Ягільніца (сёння вёска Чорткіўскага раёна).

Здбудаваў касцёл у Замосці пасля пажару 1633 года.

У 1630—1635 прымаў удзел у праектаванні і будаўніцтве гарадскіх умацаванняў у Бродах, і ў (1635—1640) палацу в Падгорцах.

У 1652 г. выканаў праект паляпшэння гарадскіх умацаванняў Львова.

Быў аўтарам кніг па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва. Жыў у Львове на вул. Тэатральнай у будынку № 8.

Працы, удзел у праектах

правіць

Літаратура

правіць
  • Архітектура Львова: Час і стилі. XIII—XXI ст.. — Львів : Центр Європи, 2008. — 720 с. — ISBN 978-966-7022-77-8.
  • Словник художників України
  • Пиндус Б. Аква Андреа дель // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004. — Т. 1 : А — Й. — С. 30. — ISBN 966-528-197-6.
  • Antoni Hniłko. Andrzej dell'Aqua w Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1935. — T. 1.

Спасылкі

правіць
  1. Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2022.