Андрэа дэль Верок’я
Андрэа дэль Верок’я (італ.: Andrea del Verrocchio, сапраўднае імя італ.: Andrea di Michele Cioni — Андрэа ды Мікеле Чоні; 1435 ці 1436, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1488) — італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір ранняга Адраджэння.
Андрэа дэль Верок’я | |
---|---|
італ.: Andrea del Verrocchio | |
Імя пры нараджэнні | Andrea di Michele Cioni |
Дата нараджэння | каля 1435[1][2][…] ці 1435[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1488[5][6][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ювелір, скульптар, carver, архітэктар, музыкант, архітэктурны чарцёжнік, bronze sculptor |
Месца працы | |
Жанр | партрэт[7][8], рэлігійнае мастацтва[d][7][8], ню[8], фігурка[d][8] і анімалістыка[8] |
Мастацкі кірунак | Італьянскі Рэнесанс і Адраджэнне[7][9] |
Заступнікі | Медычы |
Уплыў | Giuliano Verrochi[d] і Данатэла |
Уплыў на | Леанарда да Вінчы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў ювеліра Верок’я, імя якога ўзяў сабе. Зазнаў уплыў Дэзідэрыа да Сетыньяна і А. Палаёла . Майстэрня Верок’я ў Фларэнцыі была цэнтрам мастацкага жыцця.
У эпоху Ранняга Адраджэння мастакі працавалі амаль выключна па заказах. Вось чаму ў гэты час і была гэтакай вялікай роля мецэнатаў. Гэтая практыка асабліва распаўсюдзілася ў Фларэнцыі XV стагоддзя, дзе мастацкія майстэрні ажыццяўлялі любыя пажаданні заступнікаў (вытворчасць посуду, архітэктурныя праекты і многае іншае). Вучань, які жадаў стаць мастаком, спачатку паступаў чаляднікам да майстра і толькі пасля шасці гадоў навучання мог заснаваць ўласную майстэрню. Андрэа дэль Верок’я спецыялізаваўся на скульптуры, але часам звяртаўся і да жывапісу. З яго майстэрні выйшлі Леанарда да Вінчы, П. Перуджына і Сандра Бацічэлі.
Верок’я славіўся непераўзыдзеным дэкаратарам і рэжысёрам прыдворных святкаванняў. Гэтыя практычныя навыкі, успрынятыя ад настаўніка, спатрэбіліся Леанарда ў будучыні.
У 1482 годзе Верок’я з’ехаў у Венецыю для працы над коннай статуяй кандацьера Барталамеа Калеоне. Мастак памёр там у 1488 годзе, не завяршыўшы распачатую статую .
Творчасць
правіцьВыканаў шэраг твораў на заказ сям’і Медычы (надмагілле Джавані і П’ера Медычы , 1472; статуя «Давід », 1473—1475; «Дама з кветкамі », бюст Джуліяна Медычы, абедзве каля 1475), якія вылучаюцца арыстакратычнай вытанчанасцю, крохкай гармоніяй ліній і аб’ёмаў. Аўтар кампазіцыі «Нявер’е Фамы» (1476—1483) на фасадзе будынка Арсанмікеле ў Фларэнцыі, помніка кандацьеру Барталамеа Калеоне (1479—1483) у Венецыі. Жывапіс Верок’я вызначаецца дакладнасцю малюнка, дасканалай мадэліроўкай формаў, панарамнасцю пейзнажных фонаў («Мадонна», каля 1470; «Хрышчэнне », пасля 1470, у сааўтарстве з Леанарда да Вінчы).
Зноскі
- ↑ а б http://www.nga.gov/content/ngaweb/Collection/artist-info.5530.html?artobj_artistId=5530&pageNumber=1
- ↑ а б https://en.isabart.org/person/58785
- ↑ а б Andrea del Verrocchio // https://www.boijmans.nl/en/collection/artists/18448 Праверана 19 красавіка 2024.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Andrea-del-Verrocchio
- ↑ RKDartists Праверана 10 жніўня 2017.
- ↑ Grassi L. ANDREA di Michele, detto il Verrocchio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1961. — Vol. 3.
- ↑ а б в Union List of Artist Names
- ↑ а б в г д https://rkd.nl/explore/artists/80608
- ↑ https://www.nga.gov/exhibitions/2019/andrea-del-verrocchio-renaissance-florence.html
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэа дэль Верок’я