Андрэевыя імхі (Andreaeopsida) — клас (падклас) імхоў.

Андрэевыя імхі

Andreaea frigida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Andreaeopsida J.H.Schaffn.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15743
NCBI  113507
EOL  3769

Апісанне правіць

Старажытаая група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга дэвону-карбону. Шэрагам прыкмет нагадваюць брыевыя імхі, адрозніваюцца тым, што каробачка раскрываецца прадаўгаватымі шчылінамі, ях у пячоначнікаў.

Сцябло шматразова разгаліноўваецца, прымацоўваецца да субстрату рызоідамі. Лісцікі часцей аднаслойныя, часам з жылкай пасярэдзіне.

Антэрыдыі і архегоніі — на верхавінах розных галінак. Будова і развіццё палавых органаў такія ж, як у Bryidae.

Спарагон андрэевых імхоў у многім нагадвае спарагон сфагнуму: каробачка на ножцы з купалападобным спарангіем, у некаторых на несапраўднай ножцы. Каробачка ўскрываецца ў большасці Andreaeidae шчылінамі. Пратанема пласціністая.

Прыстасаваны да скальна-камяністых субстратау, вытрымліваюць нізкія тэмпературы і працяглае высыханне. Клас прадстаўлены пераважна горнымі раслінамі, уключае сямейства андрэевых (каля 120 відаў). На Беларусі сустракаецца адзіны від — андрэя скальная (Andreaea rupestris).

Андрэевыя імхі займаюць прамежкавае становішча паміж сфагнавымі і зялёнымі імхамі. Са сфагнавымі іх збліжае будова ліста (аднаслойнасць), будова спарагона (наяўнасць несапраўднай ножкі і купалападобнага спарангія). З зялёнымі імхамі ў іх падобны знешні выгляд, будова і развіццё антэрыдыяў і архегоніяў.

Літаратура правіць