Андрэеўская царква
Андрэеўская царква (укр.: Андріївська церква) — барочная царква Святога Андрэя ў Кіеве, помнік архітэктуры, жывапісу і дэкаратыўнага мастацтва XVIII ст. сусветнага значэння. Рашэннем Вярхоўнай Рады царква была перададзена Сусветнаму патрыярхату ў бязвыплатнае карыстанне.
Царква | |
Андрэеўская царква | |
---|---|
укр.: Андріївська церква | |
![]() Андрэеўская царква ў Кіеве | |
50°27′32″ пн. ш. 30°31′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Кіеў |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Канстанцінопальская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Барталамеа Франчэска Растрэлі |
Дата заснавання | 1747 |
Будаўніцтва | 1749—1754 гады |
Статус | Музей |
Вышыня | 46 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | stavropigiainua.org |
![]() |
Гісторыя
правіцьгод
Пабудавана ў 1744—1767 гадах (па іншых дадзеных 1749—1754) па праекце архітэктара Барталамеа Растрэлі на Андрэеўскай гары ў памяць наведвання Кіева імператрыцай Лізаветай Пятроўнай, на месцы Крыжаўзвіжанскай царквы. Акрамя гэтага збудавання, ва Украіне ёсць яшчэ адзін твор аўтарства Б. Растрэлі — Марыінскі палац. Кіраўнік будаўніцтва — І. Ф. Мічурын; інтэр’ер (разьба, ляпніна, жывапіс) — А. Антрапаў, Г. Лявіцкі, І. Вішнякоў, П. Барыспалец і іншыя.
Царква была асвечана 19 жніўня 1767 года.
Сёння царква з’яўляецца часткай Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская».
18 кастрычніка 2018 года царква была перададзена Сусветнаму Патрыярхату, на яе тэрыторыі была створана стаўрапігія. 13 снежня 2018 года ў Андрэеўскай царкве адбылася першая архірэйская літургія Патрыяршай Стаўрапігіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.
Архітэктура
правіцьВышыня царквы з крыжам — 46 м (з стылабатам — 60 м), даўжыня — 30 м, шырыня — 23 м.
У афармленні фасадаў Андрэеўскай царквы Растрэлі ўпершыню ўжыў дэкор з чыгуннага ліцця, які раней для культавых пабудоў на тэрыторыі Усходняй Еўропы не ўжываўся.
Літаратура
правіць- Дегтярьов М. Г., Корнєєва В. І. Андріївська церква. — К.: Техніка, 1999. — 120 с.: іл.- (Нац. святині України) ISBN 966-575-122-0
Спасылкі
правіць- Старонка будынка на SkyscraperPage.com
- Абразы Андрэеўскай царквы Архівавана 3 чэрвеня 2015.
- Гісторыя царквы на сайце «Народны каталог праваслаўнай архітэктуры»