Андрэй Іванавіч Александровіч
Андрэй Александро́віч (22 (9) студзеня 1906, Мінск — 6 студзеня 1963, Падмаскоўе) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Член ЦВК БССР (1931—1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936—1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч.
Андрэй Іванавіч Александровіч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | А. А-віч, А. Андр., Андр. Ал-іч, А. Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1906 ці 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1963[3] ці 1963[1] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння ў 1925 годзе Беларускага педагагічнага тэхнікума працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». У 1925—1930 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». З 1932 г. намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934—1937 гг. намеснік старшыні праўлення СП БССР[4].
Браў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы ў 1933 годзе[4]. У 1931—1937 гг. кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка. У 1936—1937 гг. узначальваў Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы.
Абіраўся сябрам ЦВК БССР[4], член-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР[5][4].
Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы»[6], выступленне на III пленуме праўлення СП СССР[7]). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю.
З 1947 г. літсупрацоўнік шматтыражнай газеты Мінскага трактарнага завода. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. З 1948 г. брыгадзір «Белтрактарабуда»[4].
Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску, друкаваў новыя творы і кнігі[4].
Памёр 6 студзеня 1963 года ў санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[8].
У літаратуры
правіцьАдзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[5]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.
Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[5]. Пісаў кнігі для дзяцей[5].
У друку карыстаўся псеўданімамі: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.
Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку».
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 97)[4].
Бібліяграфія
правіцьПаэтычныя кнігі
правіць- Зборнік вершаў «Камсамольская нота» (Сумесна з А. Вольным; «Комсомольская нота», 1924)
- Паўстанцы. Паэма-інсцэніроўка (1925)
- Зборнік вершаў «Па беларускім бруку» (1925(недаступная спасылка), 1928(недаступная спасылка))
- Зборнік вершаў «Прозалаць» (1926)
- Зборнік вершаў «Угрунь(недаступная спасылка)» (1927)
- Зборнік вершаў «Фабрыка смерці(недаступная спасылка)» (1929)
- Паэма «Цені на сонцы» (1930, 1931, 1936)
- Паэма «Паэма імя Вызвалення(недаступная спасылка)», 1930)
- Зборнік вершаў «Установка» («Устаноўка», 1930)
- Зборнік вершаў «Гудкі(недаступная спасылка)» (1930)
- Зборнік «Вершы і паэмы» (1931)
- Зборнік вершаў і паэма («Нараджэнне чалавека», 1931)
- Творы. Кніга 2. Напор. Нараджэнне чалавека (1932)
- Творы. Кніга 1. Вершы і поэмы (1933)
- Паэма «Напор» (1933)
- Зборнік вершаў «Узброеныя песні» (1936)
- Зборнік вершаў «Солнце и песни(недаступная спасылка)» (1936)
- Вялікаму Сталіну ад беларускага народа (сааўтары Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка, І. Харык) (1937)
- Ад шчырага сэрца. Пісьмы беларускага народа таварышу Сталіну. (Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка. Тэкст з 1936 года, сярод сааўтараў няма А. Александровіча і І. Харыка) (1952)
- Зборнік вершаў «Вершы» (1970)
- Зборнік вершаў «Галубінае крыло» (1976)
- Выбранае «Выбраныя творы» (1934)
- Выбранае «Выбранае» (1958)
- Збор твораў у 2 тамах. (1963) Том 1. Вершы
- Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Паэмы, публіцыстыка
Кнігі прозы
правіць- Раман «Ваўчаняты» (сааўтары А. Дудар, А. Вольны) (1925(недаступная спасылка), 1929)
- Зборнік апавяданняў «Сутарэнне» (1925)
Кнігі для дзяцей
правіць- «Рыбак» (1928)
- «Горад раніцой Архівавана 28 сакавіка 2022.» (1930)
- «Калыханка» (1930)
- «Хлопчык і певень» (1930)
- «Як дзеці памагалі будаваць самалёт» (1931)
- «Шчаслівая дарога» (1935)
- «Казка пра пана Жываглота» (1935)
- «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936, 1960, 1973)
- Наш день(недаступная спасылка). Пераклад з беларускай Г. Бойка (1961)
- Месяц сел на тучку(недаступная спасылка). Пераклад з беларускай (1967)
Крытыка
- А. Александровіч. Беларуская совецкая поэзія. Даклад на III пленуме праўлення саюза совецкіх пісьменнікаў СССР. (люты.1936 г., Менск).
- Жывы голас Андрэя Александровча. Відэа фрагмент прамовы.(недаступная спасылка)
Пераклады
правіцьПеракладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай мовы.
Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу»(недаступная спасылка), паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938, 1978), асобных твораў Д. Беднага, М. Ісакоўскага, А. Суркова, паэму С. Маршака «Пожар».
«Запявала свайго пакалення»[удакладніць: камент.] — З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, І. Васілеўскі, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў, Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч, Л. І. Ржэцкая, Пятро Рунец, Мікола Хведаровіч, С. Шамардзіна, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Якімовіч.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё Александровіч Андрэй – Белліт (6 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
- ↑ а б в г Александрович Андрей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 17-18. — 737 с.
- ↑ «Цені на сонцы»
- ↑ Тэкст выступленне на III-м пленуме праўлення СП СССР
- ↑ Фота магілы на Усходніх могілках
Літаратура
правіць- Бабарэка А. 1924. Ленін у беларускай поэзіі(недаступная спасылка). Радавая рунь, 2: 5-9.
- Кудзер Я. 1924. Вобраз у беларускай поэзіі(недаступная спасылка). Радавая рунь, 2: 6-10.
- Літаратурная хроніка(недаступная спасылка). 1924. Радавая рунь. № 2: 15
- На новых шляхох палачане(недаступная спасылка)…. Чырвоны сейбіт. 1927
- Да нашых чытачоў(недаступная спасылка). 1928. Полымя, 2.
- Л. К. Современная белорусская литература(недаступная спасылка). Альманах белорусской литературы. Приложение к журналу «Резец». 1929.
- Дворкіна Ю. 1931. Меншавізм у беларускай крытыцы(недаступная спасылка). Маладняк. № 8: 102—111. Менск. БелАПП
- Да дзесяцігоддзя творчай працы Андрэя Александровіча: Спіс літаратуры // Кніга масам № 1, 1932;
- Бэндэ Л. 1932. Андрэй Александровіч Архівавана 28 жніўня 2019..
- Супроць паклёпніцкага выпаду халтуршчыка Ляшэвіча.(недаступная спасылка) 1932. Літаратура і мастацтва.
- Прывітанне Андрэю Александровічу /у дзень дзесяцігодзьдзя яго творчасьці/. Прывітанне старшыні СНК БССР тав. Галадзеда аўтару «Цені на сонцы» — пісьменьніку-менапаўцу. [1](недаступная спасылка)
- Прывітанне старшыні ЦВК БССР тав. Чарвякова песьняру пралетарскай барацьбы. [2](недаступная спасылка)
- Пра «Сені на сонцы»(недаступная спасылка). Нататкі(недаступная спасылка). 1933—1936.
- Кучар А. 1933. Пра п’есу Андрэя Александровіча.(недаступная спасылка) У кн.: Вялікая перабудова. Кніга літаратурнае крытыкі.
- Александровіч Андрэй Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — 542 с.; іл.. — ISBN 5-85700-061-0.
- У апошні шлях(недаступная спасылка). Літаратура і мастацтва. 1963.
- Бур’ян Б. 1964. Паэтычны летапіс(недаступная спасылка). Беларусь.
- Бурносаў В. 1964. Час і вершы.(недаступная спасылка) Полымя.
- Грахоўскі С. Творы розных год. Літаратура і мастацтва. 1958.
- Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Кароткі біяграфічны даведнік.(недаступная спасылка) 1959.
- Салавей Л. 1960. У свеце дзіцячых уяўленняў(недаступная спасылка). Беларусь, 1960.
- Грахоўскі С. Не забуду ніколі. Літаратура і мастацтва. 1963.
- Лапаў Б. Пясняр маладой рэспублікі(недаступная спасылка). Літаратура і мастацтва, 1964.
- Шушкевіч С. 1966. Нястомны працаўнік. Да 60-годдзя з дня нараджэння Андрэя Александровіча. Звязда.
- Никифорович В. Песни новой жизни(недаступная спасылка). Советская Белоруссия, 1967.
- Зарынка С. 1976. З дэвізам свайго пакалення(недаступная спасылка). Беларусь, 1976.
- Ржэцкая Л. Жывуць у маёй памяці сустрэчы(недаступная спасылка). Літаратура і Мастацтва, 1977.
- Хромчанка К. 1984. Сэрцы і песні — з народам і партыяй.(недаступная спасылка) Беларусь,
- Грахоўскі С. З кагорты першых // «Так і было» (зборнік). — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1986.
- Пруднікаў П. Песняр роднай зямлі.(недаступная спасылка) Настаўніцкая газета, 1986.
- Пруднікаў П. 1986. Шчодрая даніна(недаступная спасылка). Да 80-годззя. Чырвоная Змена.
- Пруднікаў П. Іх лёс стукае ў сэрцы(недаступная спасылка). Літаратура і мастацтва, 1987.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Семеняков В. 1994. Взлет и падение(недаступная спасылка). Вячэрні Мінск.
- Семеняков В. 1995. Возвысили и… расстреляли(недаступная спасылка). Вечерний Минск.
- Poźniak T. Андрэй Александровіч. Antologia poezji białoruskiej XX wieku(недаступная спасылка). 1997.
- Кіпель Я. Гуртаваньне беларускае моладзі.(недаступная спасылка) 1998. Эпізоды. Выдавецтва газэты Беларус. С. 33-42.
- Махнач А. 1996. Александровіч, Дудар, Мікуліч і «Наступление»(недаступная спасылка). Па старонках «Края Смоленского». Літаратура і мастацтва, 1996.
- Селяменеў В., Скалабан В. 2002. Справа Міхася Клімковіча(недаступная спасылка). Звязда.
- Скалабан В., Рублевская Л. Буря и пена.(недаступная спасылка) 2006. Советская Белоруссия.
- Рублевская Л., Скалабан В. Буря и пена.(недаступная спасылка) 2009. Взлет и падение поэта Андрея Александровича. Время и бремя архивов и имен. Минск, Літаратура і Мастацтва.
- Саўка З. 2009. На пазыцыях мовазнаўчага фронту(недаступная спасылка). Сход у трох актах, або тэатар ганьбы. Arche.
- Денисов А. 2019. Как белорусские прозаики и поэты ездили на Беломорканал в 1933 году и что из этого вышло(недаступная спасылка).
Спасылкі
правіць- Андрэй Іванавіч Александровіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Андрэй Александровіч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Архівавана 14 красавіка 2021.