Андрэй Іванавіч Валовіч
Андрэй Валовіч (каля 1570 — 1614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі харунжы літоўскі (1592—1610), жамойцкі падстароста (1595—1609) і суддзя земскі (з 1610).
Андрэй Іванавіч Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
![]() Герб «Багорыя» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Богуш Міцута | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Хадкевіч | ||||||
Нараджэнне |
каля 1570 Гродна |
||||||
Смерць |
1614 Цытавяны |
||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Іван Іванавіч Валовіч | ||||||
Маці | Ганна з Копцяў | ||||||
Жонка |
1) Кацярына з Гаслаўскіх 2) Юстына з Дольскіх |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Валовічаў, сын Івана і Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Яўстаха і Паўла.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасол на соймы 1587, 1596, 1598, 1600, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1593 і 1600.
Валодаў шэрагам маёнткаў на Жамойці (Трушкамі, Платэлямі, Эйгірдзямі). У 1609 набыў Цытавяны, дзе фундаваў кляштар бернардзінцаў. У сваім тэстаменце пакінуў яму значныя сродкі.
КрыніцыПравіць
- Падалінскі У. Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. // Гродзенскі палімпсест 2009. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі
- Сліж Н. Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі — Валовічы // Герольд Litherland №18, 2011. С. 57