Андрэй Іванавіч Ліс

Андрэй Іванавіч Ліс (нар. 25 сакавіка 1976, в. Ліскава, Клецкі раён) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Андрэй Іванавіч Ліс
начальнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці[d]
начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці[d]
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
Нараджэнне 25 сакавіка 1976(1976-03-25) (48 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Званне генерал-маёр юстыцыі[d]
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 25 сакавіка 1976 года ў в. Ліскава Клецкага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча; Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»; генерал-маёр юстыцыі[1].

Службовую дзейнасць пачаў следчым следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама, потым узначаліў гэта аддзяленне. Займаў кіруючыя пасады ў аддзеле занальна-лінейнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта МУС Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; праходзіў службу ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка УУС — начальніка папярэдняга расследавання. З’яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Капыльскай акругі № 66. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].

Сям’я

правіць

Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць