Андрэй Іванавіч Сапега
Андрэй Іванавіч Сапега (каля 1565 — 1611) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (з 1611).
Андрэй Іванавіч Сапега | ||
![]() | ||
Андрэй Сапега. З Кодзенскай галерэі, 1709 | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1605 — 1611 | ||
Папярэднік | Пётр Дарагастайскі | |
Пераемнік | Ян Яўстах Тышкевіч | |
| ||
1600 — 1605 | ||
Папярэднік | Ян Зяновіч | |
Пераемнік | Міхал Друцкі-Сакалінскі | |
| ||
1588 — 1611 | ||
Папярэднік | Філон Кміта-Чарнабыльскі | |
Пераемнік | Аляксандр Дажбог Сапега | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | каля 1565 | |
Смерць | 1611 | |
Род | Сапегі | |
Бацька | Іван Сапега | |
Маці | Багдана Друцкая-Канопля | |
Жонка | Багдана Шымковіч | |
Дзеці | Соф'я, Канстанцыя |
Малодшы брат вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.
БіяграфіяПравіць
У 1585 годзе дваранін караля Стэфана Баторыя. Кар’еру зрабіў дзякуючы пратэкцыі старэйшага брата — канцлера Льва Сапегі. Прынамсі, з яе ў 1588—1611 гадах быў старостам аршанскім. У 1596 годзе браў удзел у падаўленні паўстання Севярына Налівайкі. У 1600—1605 гадах кашталян віцебскі, а з 1605 — ваявода мсціслаўскі. Браў удзел у вайне з Расіяй 1609—1618 гадоў.
Адзін з першых Сапегаў, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Сям'яПравіць
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Івана і князёўны Багданы Друцкай-Каноплі. Акрамя канцлера Льва Сапегі, меў яшчэ брата Рыгора.
Ажаніўся да 1594 года з Багданай Шымковіч (памерла пасля 1609), меў з ёй толькі дачок:
- Соф'ю (каля 1595 — каля 1657), жонку парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага;
- Канстанцыю, жонку віленскага падкаморага Яраслава Шэмета.