Андрэй Іванавіч (князь тураўскі)

Андрэй Іванавіч (? — 1 чэрвеня 1223) — князь тураўскі (1195 — 1 чэрвеня 1223). Быў сынам Івана Юр’евіча, унукам Юрыя Яраславіча. Быў жанаты з дачкой Мсціслава Раманавіча Старога, вялікага князя кіеўскага (1214—1223).

Андрэй Іванавіч
Князь турава-пінскі
1195 — 1223
Папярэднік Глеб Юр’евіч
Пераемнік Уладзімір Святаполкавіч
Нараджэнне 1195
Смерць 1 чэрвеня 1223
каля ракі Калка
Род Ізяславічы Тураўскія
Бацька Іван Юр’евіч
Жонка дачка кіеўскага князя Мсціслава Раманавіча Старога
Дзеці Юрый II Андрэевіч

Разам са стрыечнымі братамі янавіцкім князем Святаславам Яраславічам, дубровіцкім князем Аляксандрам Глебавічам, нясвіскім князем Юрыем Яраполчычам, а таксама цесцем, кіеўскім князем Мсціславам Раманавічам Старым, удзельнічаў у бітве на рацэ Калцы, дзе ўсе яны памёрлі. Падчас бітвы Андрэй знаходзіўся ва ўмацаваным лагеры на правым беразе ракі і патрапіў у палон разам з Аляксандрам Глебавічам і Мсціславам Раманавічам Старым. 1 чэрвеня 1223 года быў раздушаны дошкамі, на якіх селі баляваць манголы. Пераемнікам Андрэя на тураўскім княжанні стаў Уладзімір Святаполкавіч.

НашчадкіПравіць

  • Юрый — князь тураўскі.

Зноскі

СпасылкіПравіць