Андрэй Агінскі

(1740—1787) ваявода троцкі
(Пасля перасылкі з Андрэй Ігнацы Агінскі)

Андрэй Ігнацы Агінскі (13 красавіка 1740, Тадуліна Віцебскага ваяводства — 12 кастрычніка 1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Андрэй Агінскі
Брама[d]
Брама[d]
кашталян троцкі
13 мая 1778 — 19 лістапада 1783
Папярэднік Канстанцін Людвік Плятэр
Пераемнік Юзаф Мікалай Радзівіл
ваявода троцкі
19 лістапада 1783 — 12 кастрычніка 1787
Папярэднік Тадэвуш Францішак Агінскі
Пераемнік Юзаф Мікалай Радзівіл
староста ашмянскі
1756 — 1763
Папярэднік Тадэвуш Францішак Агінскі
Пераемнік Міхал Бжастоўскі
2-і сакратар вялікі літоўскі
27 красавіка 1773 — 13 мая 1778
Папярэднік Іахім Храптовіч
Пераемнік Міхал Ежы Мнішак
17-ы рэферэндар вялікі літоўскі
21 лістапада 1771 — 27 красавіка 1773
Папярэднік Гервазы Людвік Аскерка
Пераемнік Фрыдэрык Юзаф Машынскі
мечнік вялікі літоўскі
8 кастрычніка 1762 — 21 лістапада 1771
Папярэднік Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку
Пераемнік Міхал Геранім Радзівіл
Нараджэнне 13 красавіка 1740(1740-04-13)[1]
Смерць 12 кастрычніка 1787(1787-10-12)[1][2] (47 гадоў)
Род Агінскія
Бацька Тадэвуш Францішак Агінскі
Маці Ізабела з Радзівілаў[d]
Жонка Паўла з Шэмбекаў[d]
Дзеці Міхал Клеафас Агінскі і Юзэфа Соф’я з Агінскіх[d]
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі мечнік літоўскі (1762—1771), рэферэндар літоўскі (1771—1773) і вялікі сакратар літоўскі (1773—1778), кашталян троцкі (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783), староста ашмянскі (1756—1763).

Біяграфія правіць

Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка і Ізабелы з Радзівілаў

Абіраўся дэпутатам на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 гадах (ягоны маршалак), у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760 годзе. Накіроўваўся паслом у Пецярбург, Вену, Берлін.

Прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага і узмацнення каралеўскай улады.

Пабраўся шлюбам з Паўлай, дачкой Марка Шэмбака, ад якой меў сына Міхала Клеафаса і дачку Юзэфу (жонка спачатку Ігнацыя Агінскага, а потым Яна Лапацінскага).

Зноскі

  1. а б Andrzej Ignacy Joachim Jozafat h. własnego Ogiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 61.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць