Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі

рускі гідрограф, геадэзіст, палярны даследчык

Андрэй Іпалітавіч Вількі́цкі[1] (13 чэрвеня 1858, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 сакавіка 1913, Санкт-Пецярбург) — рускі гідрограф, геадэзіст, палярны даследчык, генерал корпуса гідрографаў, начальнік Галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення ў 1907—1913 гадах[2][1].

Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі
руск.: Андрей Ипполитович Вилькицкий
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, картограф, гідрограф, surveyor
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1858(1858-06-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1913(1913-03-11) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Барыс Вількіцкі
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені

Паходжанне правіць

Андрэй Вількіцкі нарадзіўся 1 (13) чэрвеня 1858 года ў сям’і двараніна Барысаўскага павета Мінскай губерні.

Біяграфія правіць

У 1875 годзе пачаў службу на Балтыйскім флоце юнкерам.

У 1877 годзе, пасля здачы экзаменаў спецыяльным юнкерскім класе Марскога корпуса, ён быў залічаны ў гардэмарыны.

У верасні 1878 года Вількіцкі атрымоўвае свой першы афіцэрскі чын — мічман.

У 1880 годзе скончыў Мікалаеўскую марскую акадэмію, спецыялізуючыся ў гідраграфіі.

У 1887 годзе быў камандзіраваны на чале арктычнай Гідраграфічнай экспедыцыі ў Хайпудырскую губу і на архіпелаг Новая Зямля для вызначэння паскарэння сілы цяжару з дапамогай маятніка. Па выніках экспедыцыі быў узнагароджаны двума залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства.

У 1894—1901 гадах праводзіў гідраграфічныя даследаванні ад вусця ракі Пячора да Енісея, у Енісейскім заліве і Обскай губе[2]. У 1907—1913 гадах кіраваў Галоўным гідраграфічным упраўленнем[1].

Памяць правіць

Імем Вількіцкага названыя мыс, ледавік, гара і заліў на архіпелагу Новая Зямля, востраў і астравы Вількіцкага ў Карскім і астравы ва Усходне-Сібірскім морах, праліў.

У снежні 2002 года на доме № 96 па канале Грыбаедава, дзе жыў А. І. Вількіцкі, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі з’яўляецца адным з найбольш паважаных спецыялістаў у асяроддзі ваенных гідрографаў.

Бібліяграфія правіць

  • Вилькицкий А. И. О работах гидрографической экспедиции в 1895 г. в реках Енисее, Оби и Ледовитом океане // Известия РГО. — 1896. — Т.32.
  • Вилькицкий А. И. Наблюдения над качанием поворотных маятников Репсольда, произведенные в Енисейске, сел. Гольчихе, г. Березове, Обдорске и в Югорском шаре в 1894—1896 гг. // Записки РГО по общей географии. — 1903. — Т.XXX, N 4. — С. 1—84.
  • Вилькицкий А. И. Предварительный отчет о работах гидрографической экспедиции в 1894 г. в реке Енисее и Ледовитом океане // Известия РГО. — 1895. — Т. 31. — С. 136—152.
  • Атлас реки Енисея от г. Енисейска до Енисейского залива / Сост. Гидрограф. эксп. под начальством подполк. Вилькицкого. Масшт.: 5 вер. в дюйме. — [СПб.:] Изд. Гл. гидрогр. упр. Морск. М-ва, 1910.
  • Иванов К., Вилькицкий А. Определение по телеграфу разности долгот Енисейска и Красноярска // Записки по гидрографии. — 1897. — Вып. XVIII. — С. 92—148.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вейнберг Б. П., Трубятчинский Н. Н. Магнитные определения А. И. Вилькицкого и его сотрудников 1882—1901 гг. // Записки по гидрографии. — 1928. — Т.LIV. — С. 37—58.
  • Грицкевич В. П. Маршрутами первопроходцев // Грицкевич В. П. От Немана к берегам Тихого океана. — Минск: Полымя, 1986. — С. 283—289: ил., портр. — Библиогр.: в примеч., С. 302 (5 назв.).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 165. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць