Андрэй Авяр’янавіч Куцак

(Пасля перасылкі з Андрэй Авяр'янавіч Куцак)

Андрэ́й Авяр'я́навіч Куца́к (17 ліпеня 1903, в. вёска Жэрдзенаўка(укр.) бел. Падольскай губерні (цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны), Расійская імперыя12 студзеня 1974, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].

Андрэй Авяр'янавіч Куцак
сцяг
Міністр папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
1956 — 1957
Прэм’ер-міністр Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
сцяг
Старшыня Гомельскага аблвыканкама
верасень 1952 — студзень 1954
Прэм’ер-міністр Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Мікалай Абраменка
Пераемнік Уладзімір Лабанок
сцяг
Другі сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
1948 — верасень 1952
Папярэднік Міхаіл Зімянін
Пераемнік Аляксей Варанцоў
 
Партыя УКП(б) (з 1927)[1]
Дзейнасць афіцэр
Нараджэнне 17 ліпеня 1903(1903-07-17)
в. вёска Жэрдзенаўка(укр.) бел. Падольскай губерні (цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны), Расійская імперыя
Смерць 12 студзеня 1974(1974-01-12) (70 гадоў)
г. Мінск
 
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Бітвы
 
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

БіяграфіяПравіць

У 1924 годзе скончыў Вышэйшыя педагагічныя курсы у г. Гайсыне, пасля працаваў настаўнікам[2].

У 19251928 гадах на службе ў РСЧА.

Пасля дэмабілізацыі паступіў у Тыфліскі лесатэхнічны інстытут[2], пасля яго заканчэння працаваў на Гомельскім дрэваапрацоўчым камбінаце[1], літаральна праз тры гады стаўшы яго дырэктарам, прайшоўшы шлях ад майстра цэху і галоўнага інжынера[3].

У 1939 годзе быў абраны трэцім сакратаром Гомельскага гаркама КП(б)Б, са студзеня 1941 года — сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б па кадрах[1][3].

У жніўні 1941 — лістападзе 1942 года знаходзіўся на пасадзе сакратара Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б[2], узначальваў надзвычайную камісію па эвакуацыі прадпрыемстваў[3], з ліпеня 1942 года камісар групы партызанскіх атрадаў.

У жніўні 1943 года быў прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б і ЦШПР на Цэнтральным фронце.

Пасля вызвалення Беларусі быў зноў абраны сакратаром Гомельскага абкама КП(б)Б[2], з 1948 года — другі сакратар абкама[1].

З верасня 1952 года па студзень 1954 года працаваў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, пасля па ліпень 1956 года быў першым намеснікам старшыні[1].

З діпеня 1956 года ў Мінску — працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасці: быў прызначаны міністрам утворанага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля яго скасавання ў 1957 годзе працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускага СНГ, затым да 1963 года быў першым намеснікам начальніка[2].

Кандыдат у члены ЦК КПБ (19401960)[1], дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19511959)[2].

УзнагародыПравіць

Андрэй Куцак узнагароджаны[3]:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 СЕКРЕТАРЬ ПОДПОЛЬНОГО ОБКОМА. Сайт КПБ

ЛітаратураПравіць

  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.)