Андрэй Агінскі
Андрэй Ігнацы Агінскі (13 красавіка 1740, Тадуліна Віцебскага ваяводства — 12 кастрычніка 1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Андрэй Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Andrzej Ogiński | |||||||
![]() | |||||||
![]() Герб «Агінскі» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тадэвуш Францішак Агінскі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мікалай Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Людвік Плятэр | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мікалай Радзівіл | ||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1740 |
||||||
Смерць |
12 кастрычніка 1787 (47 гадоў) |
||||||
Род | Агінскія | ||||||
Бацька | Тадэвуш Францішак Агінскі | ||||||
Маці | Ізабеля з Радзівілаў | ||||||
Жонка | Паўла з Шэмбакаў | ||||||
Дзеці | Міхал Клеафас, Юзэфа | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Вялікі мечнік літоўскі (1762—1771), рэферэндар літоўскі (1771—1773) і вялікі сакратар літоўскі (1773—1778), кашталян троцкі (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783), староста ашмянскі (1756—1763).
БіяграфіяПравіць
Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка і Ізабелы з Радзівілаў
Абіраўся дэпутатам на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 (ягоны маршалак), у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760. Накіроўваўся паслом у Пецярбург, Вену, Берлін.
Прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага і узмацнення каралеўскай улады.
Пабраўся шлюбам з Паўлай, дачкой Марка Шэмбака, ад якой меў сына Міхала Клеафаса і дачку Юзэфу (жонка спачатку Ігнацыя Агінскага, а потым Яна Лапацінскага).
КрыніцыПравіць
- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 204. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Генеалогія Агінскіх Архівавана 27 верасня 2013.